Памежная служба Латвіі аднавіла праверку транспарту, які ўязджае з Беларусі (дапоўнена)
Дададзены 4-й абзац.

4 жніўня, Позірк. Аб частковай ліквідацыі “тэхнічных збояў у працы інфармацыйных сістэм” у пункце пропуску Патэрніекі (з беларускага боку Грыгароўшчына) паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
“На гэты момант адноўлена правядзенне памежнага кантролю на ўезд з Беларусі”, — адзначае памежная служба.
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, у 20:00 4 жніўня ў пункце Патэрніекі ўезду ў Латвію чакала 80 грузавікоў. Легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў на мяжы з беларускага боку не было.
Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў у 21:45, што латвійскі бок апавясціў беларускі аб аднаўленні з 21:00 “у поўным аб’ёме“ пропуску грузавых і легкавых транспартных сродкаў праз пункт пропуску Патэрніекі.
Раней 4 жніўня ўрад Латвіі анансаваў аднаўленне працы пункта пропуску Патэрніекі — адзінага дзеючага на мяжы з Беларуссю.
Пра закрыццё мяжы з Беларуссю “з тэхнічных прычын” заявіў увечары 31 ліпеня міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.
Паводле слоў прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай аховы Крысціне Петэрсоне, у пункце пропуску Патэрніекі “ўзніклі тэхнічныя праблемы, звязаныя са збоямі ў працы інфармацыйных сістэм”. У сувязі з гэтым, як сказала яна, “правядзенне памежнага кантролю цяпер немагчымае”.
30 ліпеня Домбрава заклікаў суайчыннікаў устрымацца ад паездак у Беларусь. Прычынай міністр назваў разгорнутую Беларуссю “міграцыйную гібрыдную вайну”, калі з яе тэрыторыі ў Латвію рэгулярна спрабуюць пранікнуць нелегальныя мігранты з краін Азіі і Афрыкі. У такіх умовах, паводле слоў кіраўніка МУС, “бяспечнае перамяшчэнне паміж краінамі можа быць цяжкім”.
Беларускае Міністэрства замежных спраў 3 жніўня заявіла аб магчымасці прыняць у дачыненні да Латвіі “дзеянні ў адказ”, у тым ліку “несіметрычнага характару”, у сувязі з закрыццём латвійскім бокам пункта пропуску Патэрніекі.
Як паведамляў “Позірк”, у ліпені 2026 года Латвія зарэгістравала 2.275 спробаў парушэння мяжы мігрантамі, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь (Літва — 163, Польшча — 106).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСыход пакупнікоў з ЕС "вельмі істотна" паўплываў на збор дзікарослых ягад у Беларусі — намесніца кіраўніка БелкаапсаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым паўгоддзі Белкаапсаюз закупіў у насельніцтва сельгаспрадукцыі на 200 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

