Вынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС Германіі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 31 снежня 2024 года ў 10:04

30 снежня, Позірк. “З прычыны гістарычнага пералому пасля масавых пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў-2020 год 2024-ы таксама не прынёс паляпшэння нямецка-беларускіх стасункаў“, — гаворыцца ў каментары МЗС Германіі ў адказ на просьбу інфармацыйнага агенцтва “Позірк“ ацаніць вынікі адыходзячага года.
“Палітычная сітуацыя і сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму выклікае трывогу, — падкрэслівае знешнепалітычнае ведамства ФРГ. — Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці працягваюцца, а ў другой палове 2024 года напярэдадні выбараў 26 студзеня 2025 года яшчэ больш узмацніліся“.
Працягнуліся і інтэнсіфікаваліся атакі на журналістаў і іншых супрацоўнікаў СМІ, канстатуе МЗС ФРГ.
Германія па-ранейшаму лічыць важнай “агульную памяць і асэнсаванне нямецка-беларускай гісторыі“. “Са шкадаваннем успрымаем той факт, што супрацоўніцтва ў рамках сумесных цэнтральных інстытуцый, такі як IBB (Міжнародны адукацыйны цэнтр. — “Позірк”.) у Мінску па-ранейшаму ўскладняецца беларускім бокам“, — адзначаецца ў каментары.
Гл. таксама:
Прадстаўнік МЗС ФРГ: Скептычна стаўлюся да таго, што прапановы Захаду Лукашэнку прывядуць да зменаў
“Апусціліся ніжэй за калена” — Лукашэнка груба выказаўся пра ўнутраную палітыку і эканоміку Германіі
ХДС/ХСС: Наш абавязак — заўсёды абараняць правы чалавека ў Беларусі

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


