Урад Арменіі ўхваліў праект закона аб пачатку працэсу ўступлення ў ЕС
9 студзеня, Позірк. Урад Арменіі — фармальнага саюзніка Беларусі па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) — на пасяджэнні 9 студзеня ўхваліў праект закона аб пачатку ўступлення краіны ў Еўрасаюз, вынікае з інфармацыі мясцовага медыя news.am.
Міністр замежных спраў Арарат Мірзаян заявіў, што законапраект быў прадстаўлены на разгляд “у парадку грамадзянскай ініцыятывы”. У падтрымку дакумента было сабрана 50 тыс. подпісаў.
Неабходнасць выказаць “пазітыўную пазіцыю” ўрада па гэтым пытанні чыноўнік аргументаваў тым, што “ў апошнія гады ў Арменіі і ЕС былі даволі інтэнсіўныя і дынамічныя стасункі”, якія “мелі вельмі багаты кантэнт, а таксама ахоплівалі розныя вобласці”.
“ЕС з розных нагод выказваў падкрэсленую палітычную падтрымку дэмакратыі ў Арменіі, — сказаў Мірзаян. — Я маю на ўвазе разгортванне грамадзянскай назіральнай місіі ЕС. ЕС таксама выказаў гатоўнасць садзейнічаць умацаванню эканамічнай трываласці Арменіі. Відавочна, што ЕС мае вельмі багатыя дэмакратычныя традыцыі, моцныя дэмакратычныя інстытуты, свабодны канкурэнтны асяродак, сучасную эканоміку, перадавую развітую навуку”.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Нікал Пашынян заявіў, што “важна правільна зразумець сутнасць і кантэкст гэтага пытання”.
“Увосень 2023 года я выступіў у Еўрапейскім парламенце з прамовай, асноўным пасланнем якой было наступнае: Арменія гатовая быць з ЕС настолькі блізка, наколькі ЕС палічыць гэта магчымым, — адзначыў ён. — На той момант гэта была прамова, якая выклікала найбольшую цікавасць у Арменіі. Рэакцыя грамадзян Арменіі на гэты выступ была беспрэцэдэнтнай. Па-другое, што адбылося пасля гэтага? 5 красавіка 2024 года з ініцыятывы ЕС адбылася трохбаковая сустрэча Арменія — ЗША — ЕС, якая шырока асвятлялася. Гэта была сустрэча ў беспрэцэдэнтным фармаце”.
Паводле слоў Пашыняна, дэ-юрэ пазіцыя ўрада заключаецца ў тым, што ён “не пярэчыць супраць прыняцця гэтага закона”. “Але я хачу таксама адзначыць, што гэта азначае. Гэта не азначае членства Арменіі ў ЕС у прамым сэнсе гэтага слова, таму што дасягненне гэтага пункта або прыняцце рашэння па гэтым пункце не можа быць на ўзроўні закона і нават рашэння ўрада. Рашэнне можа быць прынятае толькі шляхам рэферэндуму, іншага варыянту няма”, — падкрэсліў ён.
У выпадку прыняцця закона ўрад Арменіі павінен мець “пэўнае ўяўленне пра дзеянні, аж да таго, праводзіць або не праводзіць патэнцыйны рэферэндум”. “Я мяркую, што пасля прыняцця гэтага закона мы павінны абмеркаваць з ЕС тую дарожную карту, якую яны прадстаўляюць і якую мы прадстаўляем, мы павінны распрацаваць дарожную карту разам”, — заявіў Пашынян.
Стасункі Арменіі з асобнымі членамі інтэграцыйных утварэнняў на постсавецкай прасторы пачалі астываць з канца 2020 года на фоне карабахскага канфлікту. Пасля другой вострай фазы ў верасні 2023-га ён завяршыўся скасаваннем самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, якую ў тым ліку ў ваенным плане падтрымліваў Ерэван, і пераходам рэгіёна пад кантроль Азербайджана.
Арменія, незадаволеная адсутнасцю падтрымкі з боку АДКБ, афіцыйна замарозіла, а фактычна спыніла ўдзел у гэтым ваенна-палітычным блоку. Адначасова Ерэван стаў сігналізаваць пра гатоўнасць да збліжэння з Еўрасаюзам.
22 траўня 2024 года Пашынян заявіў у парламенце: “У падрыхтоўцы 44-дзённай вайны 2020 года ўдзельнічалі не з нашага боку нашы саюзнікі. Я ведаю як мінімум дзве краіны — члена АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас. Гэтыя краіны, магчыма, стваралі імітацыю дапамогі нам”. Паводле яго слоў, вайна з Азербайджанам была “не праз Нагорны Карабах”, а “пра тое, каб Арменія нічога з сябе не ўяўляла”, яе мэтай было “спыненне існавання Арменіі”.
Кіраўнік армянскага ўрада не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку.
Апошні пасля карабахскіх падзей актывізаваў кантакты з Баку, не хаваючы задавальнення тым, што Азербайджан заняў спрэчны рэгіён, і прапануючы дапамогу ў яго ўладкаванні.
У чэрвені з Мінска быў адкліканы амбасадар Размік Хумаран. Ерэван не мае намеру вяртаць яго ў Беларусь.
21 жніўня дэмакратычныя сілы Арменіі запатрабавалі ад уладаў краіны “неадкладна разарваць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю да зняцця дыктатара Лукашэнкі з пасады”. З гэтым і іншымі палітычнымі патрабаваннямі іх прадстаўнікі выйшлі ў той дзень да беларускай амбасады. Прадстаўнікі партыі “У імя Рэспублікі” закідалі дыпмісію яйкамі, памідорамі і бульбай.
У сувязі з гэтым у беларускі МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Арменіі ў Мінску.
Падзеі ля будынка амбасады Беларусі пачалі развівацца пасля інтэрв’ю Лукашэнкі дзяржаўнаму тэлеканалу РФ “Россия”, у якім ён раскрытыкаваў курс армянскіх уладаў на збліжэнне з Захадам.
6 верасня кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў наведалі месца будаўніцтва армянскай царквы ў сталіцы і сустрэліся з прадстаўнікамі армянскай дыяспары.
12 верасня Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў пагаршэнні стасункаў з Арменіяй віны Беларусі няма.
Пашынян публічна заявіў Лукашэнку, што не прыедзе ў Мінск на саміт ЕАЭС у траўні 2025 года
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Лічбы дапамогі беларусам не змяніліся, але растуць патрэбы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў у першы тыдзень студзеня была ўтрая вышэйшай, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка