Асноўнай задачай пракуратуры на выбарах з’яўляецца “абарона грамадзян ад дэструктыўных дзеянняў і крокаў” — Швед
14 студзеня, Позірк. “Абарону грамадзян ад любых дэструктыўных дзеянняў і крокаў” вызначыў у якасці асноўнай задачы наглядных органаў у перыяд прэзідэнцкіх выбараў генеральны пракурор Андрэй Швед.
Пра гэта ён заявіў на сустрэчы 14 студзеня з кіраўніком штаба місіі назіральнікаў ад СНД Леанідам Анфімавым, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
“Любы выбарчы працэс патрабуе падвышанай увагі ад усіх інстытутаў улады. Сёння ў Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб любы грамадзянін, які мае права абірацца і быць абраным у адпаведнасці з нашым заканадаўствам, рэалізаваў сваё права абраць кіраўніка дзяржавы”, — сказаў Швед.
Паводле яго слоў, у ведамстве дзейнічае спецыяльная камісія, якая “адсочвае ў межах сваіх кампетэнцый усе працэсы, звязаныя з ходам выбарчай кампаніі”. Аналагічныя камісіі створаныя ў абласных цэнтрах, дадаў Швед.
Уся сістэма органаў пракуратуры сёння працуе для таго, каб забяспечыць рэалізацыю правоў і законных інтарэсаў усіх удзельнікаў выбарчага працэсу. Скаргі і звароты ў органы пракуратуры пакуль не паступалі”, — адзначыў чыноўнік.
У нагляднага ведамства, паводле яго сцвярджэння, няма інфармацыі пра тое, што “нехта нейкім чынам парушае заканадаўства, звязанае з выбарам кіраўніка дзяржавы”.
Анфімаў у сваю чаргу заявіў, што “электаральная кампанія праходзіць на вельмі высокім арганізацыйным узроўні”. “Людзі нацэленыя на тое, каб зрабіць правільны і канструктыўны выбар у дзень галасавання”, — сказаў ён.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
23 снежня Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў пяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі, гэта лідары праўладных структур — Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя), а таксама былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016-2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая.
Кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны поўнасцю зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


