Незадоўга да выбараў Хіжняк нарэшце пачаў выдаткоўваць сродкі свайго выбарчага фонду
18 студзеня, Позірк. У перыяд з 8 па 16 студзеня старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС), кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Хіжняк выдаткаваў са свайго выбарчага фонду 10.080 рублёў — упершыню з пачатку электаральнай кампаніі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз дакументаў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Агулам на 16 студзеня ён здолеў сабраць 39.760 рублёў (з 8 студзеня рахунак папоўніўся на 15.000 рублёў, рост на 60,6%). Такім чынам, кіраўнік РППС выдаткаваў 25,6% сродкаў свайго фонду.
Рахунак першага сакратара цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі (савецкая назва кіраўніка партыі) Сяргея Сыранкова за справаздачны перыяд павялічыўся на 17.401,51 рубля, ці 50,63%, і дасягнуў 51.771,51. Кандыдат выдаткаваў на выбарчую кампанію 30.965,86 рубля (59,8%), у тым ліку з 8 па 16 студзеня — 7.197,52.
У 1,6 раза — з 19.980 да 31.980 рублёў — змагла за 8 дзён павялічыць свой фонд былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая. За гэты ж час яе выдаткі выраслі з 19.975 да 26 637,60 рубля (расход — 83,3% сродкаў фонду).
Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат ніжняй палаты парламента Алег Гайдукевіч за справаздачны перыяд сабраў дадаткова 1.620 рублёў і ўжо выкарыстаў іх. Ад пачатку збору сродкаў ён прыцягнуў 10.424,88 рубля і выдаткаваў усё да капейкі.
Больш за астатніх сабраў і менш за ўсіх выдаткаваў Аляксандр Лукашэнка — 634.610 і 92.032,37 рубля адпаведна. За 8 дзён яго рахунак павялічыўся на 3.200 рублёў (+0,5%; 631.410), выдаткі не змяніліся.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаня на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне — 21–25 студзеня).
Усе лідары партый, якія “апаніруюць” Лукашэнку, на справе з’яўляюцца яго прыхільнікамі. Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, крытыкуе не Лукашэнку, а яго праціўнікаў, якія знаходзяцца ў турме ці за мяжой.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+