Генпракуратура распачала справу ў дачыненні да BelPol за абнародаванне спісаў членаў выбаркамаў

23 студзеня, Позірк. Аб адкрыцці крымінальнай вытворчасці ў дачыненні да “ўдзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання BelPol” паведаміў 23 студзеня начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.
Справа, паводле яго слоў, распачата па ч. 1 арт. 2031 Крымінальнага кодэкса (наўмысныя незаконныя збор, прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і (або) персанальных даных іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна).
22 студзеня ініцыятыва былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў BelPol паведаміла аб атрыманні спісаў звыш 10 тыс. членаў выбарчых камісій і назіральнікаў.
Прадстаўнік Генпракуратуры сцвярджае (відэазапіс ягонага звароту апублікавала прэс-служба нагляднага органа), што дзеяннямі арганізацыі “прычыненая істотная шкода правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян“.
Пракуратура ў асобе Брылёва мяркуе, што гэтыя дзеянні BelPol накіраваныя на “дэстабілізацыю дзейнага канстытуцыйнага ладу“, а таксама “замахваюцца на суверэнітэт і грамадскую бяспеку краіны“.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне — 21-25 студзеня).
Прэзідэнцкая кампанія 2025 года праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі.
Улады засакрэцілі членаў выбарчых камісій нібыта ў інтарэсах іх бяспекі. На прэзідэнцкіх выбарах-2020 фіксаваліся выпадкі, калі камісіі пад аховай сілавікоў пакідалі выбарчыя ўчасткі, каля якіх знаходзіліся грамадзяне, якія патрабавалі рэальнага падліку галасоў.
На некаторых участках падлік вёўся сумленна, што фіксавалі выніковыя пратаколы. Цяпер, як зафіксавала арганізацыя былых супрацоўнікаў сілавых структур, каб пазбегнуць уцечкі інфармацыі, усе сябры камісій і назіральнікі праходзяць праверку на лаяльнасць уладзе ў КДБ і МУС.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ЕСЗД падтрымку для беларусаў і санкцыі для рэжымуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка