ЦВК апублікаваў чарговую рэкордную лічбу датэрміновага галасавання — 27,2% за тры дні

23 студзеня, Позірк. 27,15% выбаршчыкаў узялі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах за тры дні датэрміновага галасавання, сцвярджае Цэнтрвыбаркам. За першы дзень паведамлялася пра 7,81%, па выніках двух дзён — 17,67%.
Адзначаецца, што ў Брэсцкай вобласці яўка склала 30,66% (+11,31 адсоткавага пункта за дзень), Віцебскай — 27,47% (+9,11), Мінскай — 27,37% (+9,65), Гарадзенскай — 27,03% (+11,90), Магілёўскай — 26,90% (+8,92), Гомельскай — 25,99% (+8,32), у Мінску — 25,21% (+8,01).
Гэта рэкордная афіцыйная, але не пацверджаная незалежным назіраннем (гэты інстытут у краіне знішчаны) яўка выбаршчыкаў у першыя тры дні датэрміновага галасавання для выбарчых кампаній у Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз архіўных даных ЦВК. Рэкорды фіксаваліся і ў першы дзень, і па выніках двух дзён.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на выбарах у парламент і мясцовыя саветы ў 2024 годзе — 24,44%.
Для параўнання: яўка па выніках трох дзён датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах у 2019 годзе была абвешчаная на ўзроўні 19,43%, у 2016-м — 16,71%, 2012-м — 12,5%, 2008-м — 12,3%, у 2004-м — 9,6%.
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года гэты паказчык складаў 22,47%, 2015-га — 18,69%, 2010-га — 11,7%, 2006-га — 9,1%.
Апошнія дзесяцігоддзі ўсе працэсы пад назвай “выбары” суправаджаюцца настойлівымі заклікамі (непублічна — патрабаваннямі, асабліва ў адрас студэнтаў) галасаваць датэрмінова. Незалежныя назіральнікі бачылі ў гэтым магчымасць для ўлады маніпуляваць галасамі выбаршчыкаў.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне праводзіцца з 21 па 25 студзеня).
Цяперашняя кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад рэальных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка