Беларусь наведае прэзідэнт Парламента Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна

18 красавіка, Позірк. Дэлегацыя Парламента Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (Parlatino) на чале з прэзідэнтам гэтай арганізацыі Раланда Гансалесам Патрысіа наведае Беларусь 22–24 красавіка, сведчыць расклад на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
23 красавіка з Гансалесам Патрысіа “ў вузкім фармаце” сустрэнецца старшыня ніжняй палаты беларускага парламента Ігар Сергеенка, а яго намеснік Вадзім Іпатаў — у “шырокім фармаце”, з кіраўніком і ўсёй дэлегацыяй Parlatino.
Parlatino — заснаваная ў 1964 годзе пастаянная рэгіянальная міжпарламенцкая арганізацыя са штаб-кватэрай у Панаме. Сваімі мэтамі заяўляе інтэграцыю і ўмацаванне шматбаковых стасункаў у рэгіёне Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, парламенцкую дыпламатыю, распрацоўку тыпавых законаў і стварэнне агульнай рэгіянальнай прававой базы ў розных сферах, устойлівае развіццё і абарону правоў чалавека, умацаванне дэмакратычных інстытутаў.
У склад Parlatino ўваходзяць парламенты 20 дзяржаў (Аргенціна, Балівія, Бразілія, Венесуэла, Гватэмала, Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Калумбія, Коста-Рыка, Куба, Мексіка, Нікарагуа, Панама, Парагвай, Перу, Сальвадор, Сурынам, Уругвай, Чылі, Эквадор) і трох самакіраваных тэрыторый Нідэрландаў (Аруба, Кюрасаа, Сан-Мартэн).
Раланда Гансалес Патрысіа з’яўляецца прадстаўніком Кубы — адной з бедных краін рэгіёну, якая пазіцыянуе сябе як сацыялістычная рэспубліка (адзіная партыя ў краіне — камуністычная, апазіцыя пераследуецца). Займае пасаду віцэ-старшыні Камісіі па міжнародных стасунках у кубінскай Нацыянальнай асамблеі народнай улады.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



