У першай палове красавіка з Грузіі выправаджана 78 замежнікаў, сярод іх былі беларусы

18 красавіка, Позірк. У першай палове гэтага месяца з Грузіі выправаджана 78 замежнікаў, вынікае з інфармацыі Міністэрства ўнутраных справаў гэтай дзяржавы.
14 красавіка ведамства паведаміла, што супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі МУС у каардынацыі з падраздзяленнямі міністэрства выслалі з краіны такую колькасць грамадзян Азербайджана, Бангладэш, Беларусі, Егіпта, Емена, Інданезіі, Індыі, Камеруна, Кітая, Нігерыі, Пакістана, Расіі, Самалі, Турцыі ды іншых неназваных краін. Прычына, а таксама тое, колькі менавіта прадстаўнікоў кожнай згаданай краіны было выправаджана, традыцыйна не ўдакладняецца.
“У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, выправаджаным асобам была ўсталяваная забарона на ўезд у краіну”, — гаворыцца ў паведамленні.
Праведзены “Позіркам” аналіз публікацый паказаў, што ад пачатку 2026 года МУС Грузіі 15 разоў паведамляла пра выправаджэнне замежнікаў (агулам 1.095 чалавек) — па чатыры разы ў студзені, лютым і сакавіку, тры разы ў красавіку. Пра высылку беларусаў у ліку грамадзян іншых дзяржаў наўпрост згадвалася шэсць разоў (17 і 25 лютага, 10, 17 і 24 сакавіка, а таксама 14 красавіка).
У 2025 годзе грузінскія ўлады выслалі шэсць беларускіх грамадзян — гэта рэкорд апошніх сямі гадоў (статыстыка даступная з 2019-га).
7 лютага дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на слуханнях у Каардынацыйнай радзе прызнала складанае становішча беларускіх уцекачоў у Грузіі — улады краіны не будуць даваць ім міжнародную абарону, выдаваць замест пратэрмінаваных пашпартоў іншыя дакументы.

- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


