Комік Камісаранка і яшчэ 21 чалавек уключаныя ў спіс “экстрэмістаў”
24 студзеня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 24 студзеня дададзеныя яшчэ 22 чалавекі. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.884 пазіцыі.
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак прысвоены праваабаронцамі дзеючы статус палітвязня маюць трое з іх.
У пералік дададзеныя палітвязні Максім Сандракула (асуджаны на 3,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), Дзмітрый Князеў (3 гады, ч. 1 арт. 342 КК) і Валерый Мефадзіенка (прыгавор невядомы, ч. 2 арт. 2901, ч. 1 і 2 арт. 3612 КК).
Унесены ў спіс комік Вячаслаў Камісаранка, завочна асуджаны на 6 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 130 КК. Насупраць яго прозвішча значыцца, што ён знаходзіцца ў вышуку.
Са статусам “адбывае пакаранне” пералік папоўнілі Армен Арзуманян (ч. 2 арт. 367, ч. 3 арт. 361 КК), Аляксандр Звягаў, Яўген Мілянкевіч, Вадзім Курыловіч, Дзмітрый Новак, Ірына Тышкавец, Уладзімір Нікалаеў (усе — ч. 1 арт. 342 КК), Яўген Аніскевіч, Аляксандр Чуковіч (абодва — ч. 1 арт. 3614 КК), Барыс Крыцкі (ч. 1 і ч. 3 арт. 130, ч. 1 і ч. 2 арт. 3614 КК).
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” ў спіс уключаныя Руслан Шарафановіч, Яўгенія Волчак, Аляксандр Аполька, Дзмітрый Печур, Вадзім Карпіевіч, Аляксей Шыкавец, Аляксей Данілеўскі, Уладзіслаў Лагвіновіч (усе — ч. 1 арт. 342 КК).
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
артыкул 13 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да злачынства;
ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
арт. 2901 — фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці;
арт. 293 — масавыя беспарадкі;
ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
ч. 2 арт. 3614 — пералічаныя вышэй дзеянні, учыненыя паўторна, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце, здзейснены асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, альбо злучанае з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПраваабаронцы назвалі выбары "прапагандысцкім шоу" і нагадалі пра палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка