Ціханоўская дамовілася з былым прэм’ер-міністрам Фінляндыі правесці кампанію падтрымкі жанчын-палітвязняў
24 студзеня, Позірк. Правесці кампанію падтрымкі жанчын-палітвязняў, каб прыцягнуць да іх увагу міжнароднай супольнасці, дамовіліся дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і былы прэм’ер-міністр Фінляндыі Санна Марын, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
Таксама плануецца арганізаваць супольнае мерапрыемства па Беларусі разам з Цэнтрам Тоні Блэра (былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі), дзе цяпер працуе Марын.
Бакі абмеркавалі магчымыя шляхі вызвалення палітвязняў і неабходнасць прыцягнення ўвагі сусветных лідараў і СМІ да Беларусі.
Прэс-служба Ціханоўскай адзначае, што Марын выказала салідарнасць з беларускім народам і падтрымку дэмакратычным пераменам у Беларусі.
Ціханоўская сустракалася з Марын тройчы: у сакавіку 2021 года і снежні 2022-га падчас візітаў у Фінляндыю, а таксама ў снежні 2021 года на саміце Усходняга партнёрства ў Бруселі.
У снежні 2022 года на сустрэчы з Марын Ціханоўская заклікала не зачыняць дзверы для беларусаў, якія шукаюць прытулак у Еўрасаюзе.
Калі Марын сыходзіла ў адстаўку ў красавіку 2023 года, Ціханоўская выказала ёй падзяку за “непахісную падтрымку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”.
Ціханоўская адзначыла, што Марын заўсёды натхняла яе “сваім моцным лідарствам, мужнасцю і рашучасцю”, і выказала надзею на “працяг цеснага супрацоўніцтва з Фінляндыяй”, пажадаўшы Марын усяго найлепшага ў “будучых пачынаннях”. Тая падзякавала ў адказ. Інфармацыю пра апошнія перамовы з Ціханоўскай яна перапосціла на сваю старонку ў “Х” (былы “Твітар”).
Санна Марын пасля паражэння яе Сацыял-дэмакратычнай партыі на парламенцкіх выбарах падала прашэнне аб адстаўцы. Яна ўзначальвала кабінет з канца 2019 года.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
