Вячорка: Мы ўжо звярнулі ўвагу замежных партнёраў на блакаванне інтэрнету ў Беларусі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 26 студзеня 2025 года ў 09:49
25 студзеня, Позірк. Офіс Святланы Ціханоўскай “ужо звярнуў увагу замежных партнёраў на блакаванне інтэрнету ў Беларусі падчас і пасля т. зв. выбараў”, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
“Нават пасля пяці гадоў бязлітасных рэпрэсій рэжым баіцца, успамінаючы падзеі 2020-га. Лукашэнка працягвае жыць тым страхам. Блакіроўка — яшчэ адно сведчанне таго, што гэта ніякія не выбары, а ваенная аперацыя па незаконным утрыманні ўлады”, — адзначыў дарадца.
Паводле слоў Вячоркі, Офіс Святланы Ціханоўскай будзе інфармаваць пра сітуацыю са свабодай інтэрнета ў Беларусі як партнёраў, так і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
Найбуйнейшы рэгістратар даменаў у Беларусі, правайдэр IT-інфраструктуры hoster.by паведаміў, што з 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія правайдэры “абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь”.
Гэтыя захады, паводле паведамлення кампаніі, “абумоўленыя пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем”. Кампанія папярэдзіла, каб кліенты “былі гатовыя да магчымых абмежаванняў у даступнасці” іх рэсурсаў, калі яны карыстаюцца “вонкавымі сэрвісамі”.
Генеральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў напісаў у сацыяльных сетках, што “большасць сайтаў у байнэце (больш за 90%) размяшчаецца менавіта на віртуальным хостынгу”. Такім чынам, “з-за мяжы на беларускія сайты (большасць) будзе не зайсці”.
Згодна маніторынгу дзяржаўных сайтаў, які вядзе “Позірк”, доступ да іх пачаў закрывацца яшчэ да афіцыйнага паведамлення. Цяпер недасяжныя нават сайты Нацыянальнага прэс-цэнтра і Дома прэсы. Захаваўся доступ да сайта Лукашэнкі, Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўлады амаль цалкам заблакавалі інтэрнет на тры дні.
Гл. таксама па тэме:
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЗа фатаграфаванне бюлетэня ў Мінску заведзена 10 адміністрацыйных спраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы вядуць перамовы з ЕС аб павелічэнні падтрымкі беларускіх незалежных СМІ — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка