Датэрміновае галасаванне завершанае, ЦВК рапартуе пра рэкордную яўку — 41,81% (дапоўнена)

25 студзеня, Позірк. Увечары 25 студзеня завяршылася датэрміновае галасаванне ў рамках мерапрыемства, якое рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Паводле сцвярджэння Цэнтрвыбаркама, за пяць дзён на ўчасткі для галасавання з’явілася 41,81% выбаршчыкаў.
Заяўлена, што яўка ў Гродзенскай вобласці склала 40,7%, Мінску — 41,14%, Віцебскай вобласці — 41,51%, Гомельскай — 41,72%, Брэсцкай — 41,99%, Мінскай — 42,68%, Магілёўскай — 42,95%.
Раней кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка паведаміў, што на гэты момант у выбарчыя спісы ўключана 6.900.959 чалавек. Такім чынам, калі верыць афіцыйным даным, 21–25 студзеня на ўчасткі з’явілася 2.885.291 чалавек.
За першы дзень датэрміновага галасавання паведамлялася пра 7,81%, па выніках двух дзён — 17,67%, трох — 27,15%, чатырох — 35,99%.
Гэта рэкордная афіцыйная, але не пацверджаная незалежным назіраннем (гэты інстытут у краіне знішчаны) яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання для выбарчых кампаній у Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз архіўных даных ЦВК.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на леташніх выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў (20–24 лютага) — 41,71%.
Афіцыйная датэрміновая яўка на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года складала 41,7%, 2015-га — 36,05%, 2010-га — 23,1%, 2006-га — 31,3%.
Апошнія дзесяцігоддзі ўсе працэсы пад назвай “выбары” суправаджаюцца настойлівымі заклікамі (непублічна — патрабаваннямі, асабліва на адрас студэнтаў) галасаваць датэрмінова. Незалежныя назіральнікі бачылі ў гэтым магчымасць для ўлады маніпуляваць галасамі выбаршчыкаў.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.
Апрача Аляксандра Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, што знаходзяцца ў турме або за мяжой.
Кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


