Ціханоўская: Рэжыму не ўдалося сцерці з памяці выкрадзеных і забітых апанентаў

30 жніўня, Позірк. Беларускаму рэжыму не ўдалося сцерці з памяці выкрадзеных і забітых апанентаў, вінаватыя паўстануць перад судом. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская з нагоды Міжнароднага дня ахвяр гвалтоўных знікненняў, які адзначаецца 30 жніўня паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН.
“У Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў мы ўспамінаем палітычных апанентаў, выкрадзеных і забітых беларускім рэжымам, і іх сем’і, якім дзесяцігоддзямі адмаўлялі ў адказах“, — адзначыла дэмакратычны лідар.
“У 2026 годзе спаўняецца 20 гадоў з дня прыняцця Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, адзінай універсальнай дамовы, спецыяльна накіраванай на прадухіленне і выкараненне гвалтоўных знікненняў, — нагадвае ААН. — Асаблівая ўвага будзе надавацца правам ахвяр на праўду, справядлівасць і пакрыццё шкоды. На працягу года мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай гадавіны, будуць аб’ядноўваць дзяржавы, ахвяраў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, нацыянальныя праваабарончыя ўстановы, структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і партнёраў у мэтах павышэння дасведчанасці, прыняцця канкрэтных мер і ўзмацнення абароны“.
Адзначаецца, што да гвалтоўных знікненняў нярэдка звяртаюцца як да стратэгіі насаджэнні ў грамадстве атмасферы тэрору. Пачуццё адсутнасці бяспекі, якое спараджае такая практыка, “становіцца доляй не толькі блізкіх сваякоў зніклага чалавека, але і накладвае таксама адбітак на абшчыны, да якіх яны належаць, і грамадства агулам”.
ААН падкрэслівае, што “гвалтоўныя знікненні людзей ператварыліся ў глабальную праблему, якая не абмяжоўваецца якім-небудзь канкрэтным рэгіёнам свету”. Гвалтоўныя знікненні, “якія калісьці асацыяваліся толькі з рэжымам вайсковай дыктатуры“, цяпер могуць здзяйсняцца “ў складаных сітуацыях унутраных канфліктаў, асабліва ў якасці сродку палітычнага падаўлення апанентаў”.
У Беларусі найбольш гучнымі за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі былі знікненні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі (7 траўня 1999 года), былога дэпутата Вярхоўнага Савета, былога старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і яго сябра, бізнесмена Анатоля Красоўскага (16 верасня 1999-га), а таксама тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага (7 ліпеня 2000 года). У той час з’явілася паняцце “эскадроны смерці“ — спецпадраздзяленне, сфармаванае на базе брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС.
Гл. таксама па тэме:
25 лет назад был похищен Юрий Захаренко (на рускай мове)
Красная линия Лукашенко. 25 лет назад исчезли Гончар и Красовский (на рускай мове)
Дело Гаравского. Над Лукашенко навис дамоклов меч европейского правосудия (на рускай мове)

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


