Яўка на выбарах склала 85,7% — ЦВК

26 студзеня, Позірк. Яўка выбаршчыкаў на мерапрыемстве, якое ўлады называюць “выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, склала 85,7% агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, заявіла Цэнтральная выбарчая камісія. Гэта больш, чым у 2020 годзе (84,38%), але менш, чым у рэкордным 2006-м (92,94%).
На 10:00 26 студзеня ведамства рапартавала пра 47,56%, 12:00 — 56,64%, 14:00 — 66,41%, 16:00 — 75,49%, 18:00 — 81,50%. Датэрмінова прагаласавала 41,81% (новы рэкорд).
У Магілёўскай вобласці афіцыйная яўка склала 92,64%, у Гомельскай — 91,54%, Брэсцкай — 90,56%, Гродзенскай — 89,28%, Мінскай — 86,71%, Віцебскай — 86,39%, у Мінску — 69,72%.
Цэнтрвыбаркам падзякаваў грамадзянам за ўдзел і выказаў “асаблівыя словы падзякі” членам выбарчых камісій, сілавікам, ратавальнікам і ўрачам, якія “гарантуюць бяспеку падчас правядзення выбарчай кампаніі”.
У 20 гадзін паводле мінскага часу выбарчыя ўчасткі закрыліся. Папярэднюю інфармацыю пра колькасць галасоў за кожнага кандыдата ЦВК мае намер абвясціць да дзвюх гадзін ночы 27 студзеня, папярэднія вынікі “выбараў прэзідэнта” будуць абвешчаныя 27 студзеня ў 11 гадзін.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры дні 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі чатыры спробы незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі працуе 89 дзяржаўных і 23 прыватных сацыяльных пансіянаты — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


