Літоўскія мытнікі і двое грамадзян Беларусі павінны выплаціць каля 10 млн еўра кампенсацыі за кантрабанду — суд у Вільнюсе
28 студзеня, Позірк. Двое супрацоўнікаў Віленскай тэрытарыяльнай мытні і двое грамадзянаў Беларусі рашэннем Віленскага раённага суда павінны пакрыць шкоду на суму амаль 10 млн еўра і выплаціць штрафы на суму амаль 300 тыс. еўра за кантрабанду цыгарэт, паведамляе Генеральная пракуратура Літвы.
Суд пастанавіў таксама адабраць больш за 42 тыс. еўра (кошт грузавых аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся для перавозкі кантрабанды). Былым супрацоўнікам мытні вынесена забарона на працу на дзяржаўнай службе на тры і пяць гадоў адпаведна.
У канцы 2019 года ў грузавых аўтамабілях у краіны Еўрапейскага саюза перавозіліся “вельмі буйныя партыі цыгарэт з беларускіх тытунёвых фабрык”, гаворыцца ў рэлізе.
Паводле следства, абвінавачаныя дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы па загадзя распрацаваным плане з размеркаванымі задачамі і ролямі. Цыгарэты, пагружаныя на грузавікі ў Беларусі, увозіліся ў Літву праз пункт Шальчынінкай (Беняконі з беларускага боку).
Пры садзейнічанні двух літоўскіх мытнікаў грамадзяне Беларусі ўвозілі груз у Літву, не праходзячы мытнага кантролю. Усяго было незаконна ўвезена чатыры грузавікі з больш як трыма мільёнамі пачкаў цыгарэт.
Кантрабандысты спрабуюць пераправіць у Літву з Беларусі цыгарэты рознымі спосабамі. Апошнім часам кантрабандысты актыўна выкарыстоўваюць розныя аэрастаты — метэаралагічныя зонды, паветраныя шары, а таксама беспілотнікі для дастаўкі нелегальных грузаў з Беларусі ў Літву. У асноўным такім чынам перасылаюць цыгарэты.
30 верасня 2024 года стала вядома, што Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) ініцыявала папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права прымяняць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб’ектаў, якія залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры. З адпаведнай просьбай у МУС звярнуўся начальнік САДМ Рустам Любаеў.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаТолькі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў гадавы план па будаўніцтве жылля выкананы на 65,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал дзяржпрадпрыемстваў зменшыліся, прыватных і замежных — вырасліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 20 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля васьмідзённай паўзы колькасць спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі ў Польшчу зноў дасягнула трохзначнай адзнакіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+