Падтрымкі безвыніковай навуковай дзейнасці не будзе — Лукашэнка

31 студзеня, Позірк. Падтрымкі безвыніковай навуковай дзейнасці не будзе, вынікае з заявы Аляксандра Лукашэнкі 31 студзеня на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара.
Паводле слоў спікера, якія прыводзіць яго прэс-служба, ён “вельмі паважае”, “пакланяецца перад працай навукоўцаў”, дапамагаў ім, “наколькі гэта магчыма, разумеючы, што без навукі ніяк”.
“У гэтай пяцігодцы ўвага будзе яшчэ больш пільнай. Але гэтая ўвага не так — агулам і чохам, — заявіў Лукашэнка. — Я сказаў, чаму больш будзем надаваць увагу — тое, што патрабуецца на рынку сёння і ў грамадстве (не толькі ў нашым), тое мы і будзем падтрымліваць. Тое, што прыносіць грошы, сродкі. І як бы ні было цяжка, мы апошнія грошы аддамо для навукоўцаў, але патрэбны вынік. Без выніку ніякай падтрымкі быць не можа”.
Паводле слоў спікера, “сёння навука азначае незалежнасць дзяржавы”. Тэхналогіі, лічыць ён, “захапілі свет, а краіны, якія валодаюць імі, не проста багацеюць, але ўжо дыктуюць правілы жыцця, актыўна прасоўваюць новае светаўладкаванне”. “І суровая праўда жыцця ў тым, што мы вымушаныя змагацца за сваё месца ў новым высокатэхналагічным свеце”, — заявіў Лукашэнка.
У ліку іншых палітык уручыў атэстат прафесара ў галіне паліталогіі дырэктару Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі Леаніду Мальцаву — былому міністру абароны (у 1995–1996 і 2001–2009 гадах), дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі (2009–2009) і старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта (2013–2017).
3 снежня 2024 года на сустрэчы з працоўнай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Лукашэнка заявіў, што НАН “не стала драйверам апераджальнага навукова-тэхнічнага развіцця краіны на цяперашнім этапе”.
“У нас крытычна мала прарыўных навуковых дасягненняў, — цытавала спікера яго прэс-служба. — Ад дзейнасці акадэміі мы не бачым той аддачы, на якую разлічвалі. Няма манетызацыі даследаванняў і распрацовак Акадэміі навук. А гэта галоўны крытэрый ацэнкі эфектыўнасці”.
У гэтай сітуацыі, як адзначаецца, “устае пытанне ці патрэбная краіне Акадэмія навук у такім выглядзе ці лепш сканцэнтравацца на галіновай навуцы, навуцы ў ВНУ”.
Сярод іншага спікер раскрытыкаваў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, а таксама галіновыя міністэрствы — за адсутнасць замоў на навуковыя даследаванні.
“Няўжо ў галін няма запыту на навуковыя распрацоўкі? Як можна было дапусціць, што настолькі запатрабаваныя, да прыкладу, і найбольш фінансаваныя дзяржавай напрамкі, такія як беспілотнікі, космас, лічбавыя і біятэхналогіі, у прамым сэнсе аддадзеныя на водкуп самой Акадэміі навук? Яна сама сабе замоўшчык, выканаўца і кантралёр. Як у гэтых сферах можна абысціся без адмыслоўцаў-практыкаў, якія разумеюць, што менавіта трэба эканоміцы?” — абурыўся ён.
Лукашэнка распарадзіўся стварыць працоўную групу па аналізе дзейнасці НАН летась 18 чэрвеня. У яе ўключана 14 чалавек.
Першае пасяджэнне пад старшынствам кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава адбылося 25 чэрвеня. У ім удзельнічалі намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец, член-карэспандэнт НАН Міхаіл Мясніковіч, старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў ды інш.
Група павінна вывучаць пытанні практыкаарыентаванасці і рэзультатыўнасці навуковых даследаванняў і распрацовак навукоўцаў, іх укаранення ў эканоміку і сацыяльную сферу; імпартазамяшчэння; экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.
З0 ліпеня Лукашэнка патлумачыў рашэнне стварыць гэтую групу тым, што НАН у апошні час “дапускала сур’ёзныя пралікі”.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаМінпрацы: Найбольш траўманебяспечныя галіны — прамысловасць, сельская гаспадарка і будаўніцтва (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ дачны сезон пенсіянеры зноў змогуць ездзіць на цягніках эканомкласа са скідкай 50%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства