Лукашэнка расчараваны працай Акадэміі навук і сумняваецца ў яе патрэбнасці ў цяперашнім выглядзе

3 снежня, Позірк. Нацыянальная акадэмія навук (НАН) Беларусі “не стала драйверам апераджальнага навукова-тэхнічнага развіцця краіны на цяперашнім этапе”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 снежня на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці НАН.
“У нас крытычна мала прарыўных навуковых дасягненняў, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Ад дзейнасці акадэміі мы не бачым той аддачы, на якую разлічвалі. Няма манетызацыі даследаванняў і распрацовак Акадэміі навук. А гэта галоўны крытэрый ацэнкі эфектыўнасці”.
У гэтай сітуацыі, як адзначаецца, “устае пытанне ці патрэбная краіне Акадэмія навук у такім выглядзе ці лепш сканцэнтравацца на галіновай навуцы, навуцы ў ВНУ”.
Сярод іншага спікер раскрытыкаваў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, а таксама галіновыя міністэрствы — за адсутнасць замоў на навуковыя даследаванні.
“Няўжо ў галін няма запыту на навуковыя распрацоўкі? Як можна было дапусціць, што настолькі запатрабаваныя, да прыкладу, і найбольш фінансаваныя дзяржавай напрамкі, такія як беспілотнікі, космас, лічбавыя і біятэхналогіі, у прамым сэнсе аддадзеныя на водкуп самой Акадэміі навук? Яна сама сабе замоўшчык, выканаўца і кантралёр. Як у гэтых сферах можна абысціся без адмыслоўцаў-практыкаў, якія разумеюць, што менавіта трэба эканоміцы?” — абурыўся ён.
Лукашэнка распарадзіўся стварыць працоўную групу па аналізе дзейнасці НАН 18 чэрвеня. У яе ўключана 14 чалавек.
Першае пасяджэнне пад старшынствам кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава адбылося 25 чэрвеня. У ім удзельнічалі намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец, член-карэспандэнт НАН Міхаіл Мясніковіч, старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў ды інш.
Група павінна вывучаць пытанні практыкаарыентаванасці і рэзультатыўнасці навуковых даследаванняў і распрацовак навукоўцаў, іх укаранення ў эканоміку і сацыяльную сферу; імпартазамяшчэння; экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.
З0 ліпеня Лукашэнка патлумачыў рашэнне стварыць гэтую групу тым, што НАН у апошні час “дапускала сур’ёзныя пралікі”.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

