Нацбанк заклапочаны павелічэннем дэфіцыту знешняга гандлю і нізкай дыверсіфікацыяй па краінах

31 студзеня, Позірк. Для беларускай эканомікі застаюцца актуальнымі ўразлівасці, абумоўленыя “знешнегандлёвай дзейнасцю, перш за ўсё павелічэнне дэфіцыту знешняга гандлю і яго нізкая краінавая дыверсіфікацыя”, заявіў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц 30 студзеня на пашыраным пасяджэнні праўлення рэгулятара.
“У якасці ключавых крыніц рызыкі рызыка-менеджары банкаў у 2024 годзе адзначалі знешнеэканамічныя ўмовы, у тым ліку санкцыйныя абмежаванні, геапалітычную напружанасць і пагаршэнне фінансавага становішча пазычальнікаў”, — адзначыў чыноўнік (даклад апублікаваны прэс-службай Нацбанка).
Крэдытная рызыка, паводле яго слоў, дае “найбольшую паводле аб’ёму патэнцыйных страт уразлівасць, якая генеруецца ў асноўным суб’ектамі гаспадарання”.
У доўгатэрміновым перыядзе “актуальныя ўразлівасці, абумоўленыя нізкай інтэнсіўнасцю інвестыцыйных працэсаў”.
“Выклікаюць асцярогу высокія тэмпы росту крэдытавання фізічных асоб, — сказаў Калечыц. — Хоць на гэты момант рызыкі ў частцы фінансавання фізічных асоб знаходзяцца на прымальным узроўні, захаванне ў далейшым тэндэнцый у крэдытаванні насельніцтва можа стварыць пагрозу для фінансавай і цэнавай стабільнасці”.
У сувязі з гэтым ён рэкамендуе банкам больш актыўна ўдзельнічаць у падтрымцы “перспектыўных доўгатэрміновых эканамічных праектаў, у тым ліку аказваць прадпрыемствам максімальна магчымае садзейнічанне ў распрацоўцы інвестыцыйных праектаў, фармуючы для гэтага неабходную рэсурсную базу”.
Пры гэтым ад “актыўнага нарошчвання спажывецкага крэдытавання на шкоду падтрымцы суб’ектаў гаспадарання”, на яго думку, камерцыйным банкам варта адмовіцца.
Паводле даных Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — лістапад 2024 года склаў 91 млрд 42,1 млн долараў — на 5,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (86 млрд 557,4 млн).
Экспарт склаўся на ўзроўні 45 млрд 190,8 млн долараў (43 млрд 515,8 млн; +3,8%), імпарт — 45 млрд 851,3 млн (43 млрд 41,6 млн; +6,5%). Адмоўнае сальда — 660,5 млн долараў (годам раней было дадатным — 474,3 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 76 млрд 486,2 млн долараў (73 млрд 331,1 млн; +4,3%): экспарт — 36 млрд 407,2 млн (35 млрд 660,2 млн; +2,1%); імпарт — 40 млрд 79 млн (37 млрд 670,9 млн; +6,4%); адмоўнае сальда — 3 млрд 671,8 млн (-2 млрд 10,7 млн; +82,6%).
Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 14 млрд 555,9 млн долараў (13 млрд 226,3 млн; +10,1%): экспарт — 8 млрд 783,6 млн (7 млрд 855,6 млн; +11,8%); імпарт — 5 млрд 772,3 млн (5 млрд 370,7 млн; +7,5%); дадатнае сальда — 3 млрд 11,3 млн (2 млрд 485 млн; +21,2%).
Даныя па краінах, якія тычацца экспарту, Нацыянальны статыстычны камітэт не публікуе з 2021 года. Вядома пра рост у ім долі Расіі.
У 2024 годзе запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 студзеня 2025 года склала 26 млрд 160,1 млн рублёў — на 27,6% больш, чым на аналагічную дату 2024-га, вынікае з праведзенага “Позiркам” аналізу даных Нацбанка.
Па спажывецкіх крэдытах яна вырасла на 45,9% (з 6 млрд 934,3 млн да 10 млрд 117,2 млн), на фінансаванне нерухомасці — на 18,4% (з 13 млрд 516,3 млн да 16 млрд 1,7 млн), з іх на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля — на 18,3% (з 13 млрд 401,1 млн да 15 млрд 851,1 млн).
Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах за год вырасла на 28,6% (з 33,2 млн да 42,7 млн): на спажывецкія патрэбы — на 34,1% (з 31,7 млн да 42,5 млн); на фінансаванне нерухомасці знізілася на 87,5% (з 1,6 млн да 0,2 млн), з іх на будаўніцтва (рэканструкцыю) — на 81,8% (з 1,1 млн да 0,2 млн).
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 студзеня 2025 года склала 58 млрд 952,8 млн рублёў. Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума доўгу на 12,5% большая, чым было на 1 студзеня 2024-га (52 млрд 394,8 млн рублёў).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 студзеня склала 733,5 млн рублёў (рост у 3,4 раза).
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПерад пахаладаннем на большасці беларускіх метэастанцый перакрытыя рэкорды цяпла, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



