Працэс над памерлым у 1997 годзе Серафімовічам пачынаецца ў Вярхоўным судзе
6 лютага, Позірк. Крымінальную справу ў дачыненні да Сямёна Серафімовіча, які абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны (арт.127 КК), 6 лютага пачне разглядаць Вярхоўны суд.
Прэс-служба ВС раней паведамляла, што справа складаецца з 30 тамоў, па ёй праходзяць 54 сведкі.
20 снежня 2024 года паведамлялася, што генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд крымінальную справу “кіраўніка аднаго з падраздзяленняў дапаможнай паліцыі” Серафімовіча (1910–1997).
Генпракуратура сцвярджае, што абвінавачаны “пазбавіў жыцця не менш за 4.144 чалавекі, у тым ліку 622 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх”, дзейнічаў з “асаблівай жорсткасцю: людзі знішчаліся шляхам расстрэлаў з агнястрэльнай баявой зброі, спалення жыўцом, павешання і катаванняў”.
У прэс-рэлізе пракуратуры падкрэслівалася, што праца па накіраванні ў суд падобных крымінальных спраў будзе працягнутая.
12 снежня на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 76-годдзя прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго, Швед заяўляў, што Серафімовіч абвінавачваецца ў здзяйсненні даказаных забойстваў 2.727 чалавек (з іх 584 дзяцей).
Раней дзяржСМІ са спасылкай на намесніка пракурора Гродзенскай вобласці Андрэя Скурата паведамлялі, што абвінавачаны быў “камандзірам паліцэйскіх падраздзяленняў на тэрыторыі Карэліцкага раёна”.
18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд асудзіў паводле арт. 127 КК украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленні вёскі Хатынь. З прычыны яго смерці ў 2015 годзе пакаранне прызначанае не было. Судовае разбіральніцтва доўжылася з 8 лютага. У крымінальнай справе Катрука, паводле сцвярджэння ўладаў, 35 тамоў.
26 сакавіка Швед анансаваў яшчэ пяць падобных судовых працэсаў над памерлымі.
19 лістапада ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага. 30 снежня яго прызналі вінаватым без прызначэння пакарання.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэт гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаваны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.
- ГрамадстваКолькасць месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі скарацілася за пяць гадоў на 11,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПрадстаўнік НАН прапанаваў стварыць у Беларусі дзяржструктуру для рэгулявання штучнага інтэлектуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+