Старшыні райвыканкамаў будуць адказваць за кіраванне прыватным бізнесам — Лукашэнка

6 лютага, Позірк. Старшыні райвыканкамаў будуць адказныя “за кіраванне па ўсіх напрамках, у тым ліку і прыватным сектарам”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 лютага на нарадзе па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
“А то ў нас атрымліваецца, што прыватнік — гэта наогул не дзяржава, гэта дзяржава ў дзяржаве, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — А ў той жа час мы на прыватніка вельмі разлічваем, і іх роля, асабліва ў вытворчасці, таксама будзе павышаная. Ну дык старшыня райвыканкама павінен па асноўным сваім функцыянале кіраваць, патрабаваць і несці адказнасць аднолькава як за прыватны, так і за дзяржаўны сектар”.
“І гэта тычыцца перш за ўсё кадраў. Гэта жорсткае маё патрабаванне. Ад гэтага ніхто не павінен сыходзіць, разважаючы і боўтаючы языком пра нейкі лібералізм. У нас сёй-той яшчэ не наеўся гэтага лібералізму”, — дадаў прамоўца.
З яго слоў вынікае, што пашырэнне паўнамоцтваў старшыняў райвыканкамаў прадугледжвае законапраект “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”. Дакумент прадстаўлены Лукашэнку для ўнясення ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Пра неабходнасць нарматыўнага акту Лукашэнка казаў на пасяджэнні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу 19 лістапада 2024 года. Старшыні райвыканкамаў “задзейнічаныя не так, як павінна быць”, і “не нясуць той нагрузкі, якую павінны несці”, заявіў ён.
Паводле яго слоў, “нічога страшнага”, калі старшыня райвыканкама “ў нейкім сэнсе будзе прызначаць, зацвярджаць, узгадняць кіраўнікоў прыватных структур”, “тады і ўплыў будзе ў іх на гэта”.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
