Латушка абмеркаваў з амбасадарам Нідэрландаў у Польшчы падтрымку незалежных СМІ

6 лютага, Позірк. Пытанні падтрымкі незалежных СМІ і блогераў, а таксама палітычную сітуацыю ў Беларусі абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на сустрэчы з новым амбасадарам Нідэрландаў у Польшчы Енэсам дэ Молам.
Як паведамляе АПК, Латушка “падзякаваў Нідэрландах за тое, што яны разглядаюць у якасці прыярытэтнага кірунку падтрымку беларускіх незалежных СМІ і праваабарончай дзейнасці”.
Адзначаецца, што палітык таксама “падзякаваў Еўрасаюзу ў асобе спадара Енеса дэ Мола за прынцыповую пазіцыю ў непрызнанні Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта паводле вынікаў зноў сфальсіфікаваных выбараў, падчас якіх дыктатар перапрызначыў самога сябе на ўзурпаваную ім пасаду прэзідэнта Беларусі”.
Нідэрландскі дыпламат быў таксама праінфармаваны аб дзейнасці АПК і Каардынацыйнай рады, гаворыцца ў паведамленні.
На сустрэчы Латушка “звярнуў асаблівую ўвагу на крокі, накіраваныя на прыцягненне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за ўчыненыя міжнародныя злачынствы”. “Асобна [намеснік кіраўніка кабінета] акцэнтаваў увагу на працы, якая праводзіцца для дасягнення адказнасці з выкарыстаннем інструментаў Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама спецтрыбуналу ў злачынстве агрэсіі супраць Украіны”, — удакладняецца ў рэлізе.
“Адным з важных стратэгічных кірункаў” дзейнасці дэмсіл Латушка назваў “неабходнасць данясення беларусам праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, аб еўрапейскіх перспектывах для Беларусі”. У сувязі з гэтым ён “звярнуўся з просьбай разгледзець магчымасць павелічэння фінансавай падтрымкі беларускіх незалежных СМІ і блогераў з боку Нідэрландаў”.
У паведамленні адзначаецца, што Енес дэ Мол у 2019–2024 гадах быў амбасадарам Нідэрландаў ва Украіне, таму на сустрэчы абмяркоўвалася вайна ў гэтай краіне “ў кантэксце падтрымкі Лукашэнкі агрэсіі Расіі”. Таксама размова ішла аб “перспектывах перамоў па завяршэнні вайны і прадстаўленні на іх пазіцыі дэмсіл Беларусі”, аб “выкліках для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якія стварае Расія”.
Амбасада Нідэрландаў у Польшчы акрэдытаваная ў тым ліку для працы з Беларуссю. Папярэдняя (да Енеса дэ Мола) амбасадар Дафна Бергсма была амбасадарам па сумяшчальніцтве ў Беларусі ў 2020–2024 гадах, аднак даверчых грамат у Мінску не ўручала.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за 12 гадоў скараціўся ў 1,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПамерла сястра загінулага добраахвотніка Парфянкова, яна адмаўлялася з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі як для юрыдычных, так і для фізічных асоб — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі за два гады колькасць бібліятэк зменшылася на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка знізіліся на 4,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла амаль на 3,6% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства