У студзені МАЗ прадаў на рынку РФ усяго чатыры аўтобусы — у 21 раз менш, чым годам раней

14 лютага, Позірк. У студзені 2025 года на расійскім рынку было прададзена чатыры новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода — у 21 раз менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (84), сведчаць даныя агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 11-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 0,6%.
Больш за ўсё аўтобусаў рэалізавалі ПАЗ — 325 (-22,8% да студзеня 2024-га), Yutong — 78 (-15,2%) і ЛіАЗ — 54 (-75,7%).
Агулам за 2024 год беларускае прадпрыемства прадало 504 адзінкі гэтай тэхнікі (за 2023-ты — 925 адз.; -45,5%) — 9-е месца (доля 2,6%).
Лідарамі продажаў летась сталі ПАЗ (8.114; +26,3%), ЛіАЗ (2.889; +63,2%) і Yutong (2.215; +6,2%).
“Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб’екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдзеленыя. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш як 30% патрэбных аб’ёмаў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка 2024 года на нарадзе па развіцці прамысловасці.
Разам з тым ён адзначыў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”.
10 лютага кіраўнік Архангельска Дзмітрый Мораў паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што праблемы з перавозкай пасажыраў у горадзе ўзніклі праз няспраўнасць аўтобусаў МАЗ.
Акрамя таго, аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў Расіі. Апошні падобны выпадак быў зафіксаваны 13 студзеня ў Ліпецку.
12 студзеня расійскае інтэрнэт-СМІ “Фонтанка” апублікавала інтэрв’ю з кіраўніком камітэта па транспарце мэрыі Санкт-Пецярбурга Валянцінам Енакаевым, у якім чыноўнік адзначыў, што “пасля першых інцыдэнтаў з загараннямі” МАЗу “было дадзенае даручэнне” з боку віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова разабрацца з праблемай. Чыноўнік сцвярджае, што беларускае прадпрыемства вырашыла праблему.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, заявіўшы 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага края РФ Веніамінам Кандраццевым, што прычына загаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага загарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правілаў эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкай, энергаёмістай, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не скасоўваў”.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за 12 гадоў скараціўся ў 1,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПамерла сястра загінулага добраахвотніка Парфянкова, яна адмаўлялася з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі як для юрыдычных, так і для фізічных асоб — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі за два гады колькасць бібліятэк зменшылася на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка знізіліся на 4,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла амаль на 3,6% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства