Ціханоўская: У беларускіх турмах застаюцца супрацоўнікі дыпмісій і грамадзяне іншых краін

18 лютага, Позірк. У беларускіх турмах застаюцца супрацоўнікі дыпламатычных місій (з ліку мясцовых спецыялістаў. — “Позірк”.) і грамадзяне іншых краін, заявіла Святлана Ціханоўская 18 лютага ў Вільнюсе на брыфінгу з амбасадараімі і кіраўнікамі дыпмісій 25 дзяржаў, акрэдытаванымі ў Літве.
“На жаль, рэпрэсіўная машына працягвае працаваць — не толькі супраць беларусаў унутры краіны, але і за мяжой. Рэжым пераследуе сем’і тых, хто з’ехаў, уключаючы сваякоў тых, хто ўдзельнічаў у акцыях салідарнасці пасля “бязвыбараў“ 2025 года. Рэжым усё часцей арыштоўвае замежных грамадзян, каб выкарыстаць іх у якасці разменнай манеты. <…> Яны — закладнікі рэжыму“, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Адзначаецца, што на сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з палітзняволенымі і шляхі іх вызвалення; ваенна-палітычная абстаноўка ў рэгіёне; магчымыя перамовы па Украіне; падтрымка незалежных СМІ; праблемы беларусаў у выгнанні.
24 красавіка 2024 года каля офіса прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску быў затрыманы яго супрацоўнік Мікалай Хіло, якога пазней прызналі палітвязнем. У канцы мінулага года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Хіло, які з’яўляецца таксама прапаведнікам царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Благавесце”, да чатырох гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
7 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Хіло на прыгавор.
Афіцыйная прадстаўніца Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Аніта Хіпер 18 снежня заклікала да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Хіло.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



