Колькасць асуджаных за карупцыю ў 2024 годзе зменшылася на 1,1% — Вярхоўны суд
22 лютага, Позірк. За ўчыненне карупцыйных злачынстваў у 2024 годзе асуджана 709 чалавек — на 1,1% менш, чым у 2023 годзе (717), паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.
Найбольш за ўсё асуджана за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі паводле арт. 210 КК (324 чалавекі); за атрыманне хабару паводле арт. 430 (233); за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў паводле ч. 2 і 3 арт. 426 (85); злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі паводле арт. 424 (30).
За дачу хабару паводле ч. 2 і 3 арт. 431 асуджана 25 чалавек; за злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзеянне ўлады паводле арт. 455 — 9; за бяздзейнасць службовай асобы паводле арт. 425 — адзін; пасрэдніцтва ў хабарніцтве паводле ч. 2 і 3 арт. 432 КК — два.
Да розных тэрмінаў пазбаўлення волі прыгаворана 240 (283 у 2023-м) асуджаных, пазбаўлены права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю 18 чалавек у якасці асноўнай меры пакарання і 634 — у якасці дадатковай.
За ўчыненне карупцыйных злачынстваў 20 чалавек пазбаўлены воінскага або спецыяльнага звання.
Пакаранне ў выглядзе штрафу абранае ў дачыненні да 620 асуджаных (у тым ліку ў дачыненні да аднаго — у якасці асноўнага пакарання, астатніх — дадатковага).
Адтэрміноўка выканання пакарання прыменена да 254 асоб, умоўнае непрымяненне пакарання — да 9. Адзін чалавек асуджаны без прызначэння пакарання.
Пакаранне ў выглядзе абмежавання волі прызначана 186 асуджаным, з іх 25 — з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і 161 — без накіравання.
У Беларусі чацвёрты год запар пагаршаецца сітуацыя з карупцыяй, сведчыць “Індэкс успрымання карупцыі”, які штогод вылічваецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Transparency International (штаб-кватэра ў Берліне).
Індэкс вызначаецца на аснове ўспрымання ўзроўню карупцыі экспертамі і прадстаўнікамі бізнесу 180 краін і тэрыторый. Дзяржавам прысвойваюць балы — ад 0 (сур’ёзная карупцыя) да 100 (поўная адсутнасць карупцыі).
Па выніках 2024 года Беларусь набрала 33 балы (у 2023-м — 37, у 2022-м — 39, у 2021-м — 41, у 2020-м — 47) і падзяліла 114-е месца (годам раней 98-е) з Босніяй і Герцагавінай, Лаосам, Манголіяй, Сьера-Леонэ, Панамай і Філіпінамі.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыя так і не была пераможаная.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+