На парад 9 траўня ў Мінску запрошаныя разлікі з Расіі і Кітая, сцяганосныя групы шэрага краін СНД

25 лютага, Позірк. Вайскоўцы з шэрагу “дружалюбных краін” запрошаныя да ўдзелу ў парадзе 9 траўня ў Мінску, паведаміў журналістам памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах Леанід Касінскі 25 лютага перад пасяджэннем аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
“Задума парада маштабная, — цытуе вайсковага чыноўніка прэс-служба Мінабароны. — Плануецца ўдзел больш як 24 парадных разлікаў, а таксама паветраных суднаў. <…> Мы запрасілі парадныя разлікі з дружалюбных нам краін — Расійскай Федэрацыі, Кітая, а таксама сцяганосныя групы з дзяржаўнымі сцягамі рэспублік СНД. Часткова пацвярджэнне аб удзеле шэрагу краін ужо атрымана”.
Паводле слоў Касінскага, сёлета “парад будзе выбудаваны з дзвюх паўнавартасных частак: адна — гістарычная частка, другая — сучасная”.
“Гістарычная частка будзе ўключаць у сябе праходжанне рознай рэтратэхнікі і парадных разлікаў у форме з узбраеннем ваенных гадоў, — патлумачыў ён. — Па сутнасці, гістарычная частка будзе пабудаваная на асобных элементах парада Перамогі 1945 года ў Маскве. У складзе механізаванай калоны пройдуць легендарныя танкі Т-34. Упершыню на парадзе будуць прадстаўленыя знакамітыя тачанкі з кулямётамі”.
У “сучаснай частцы” парада будзе прадстаўленая вайсковая тэхніка, якая стаіць на ўзбраенні беларускай арміі. “Пачынаючы ад браняванай тэхнікі і браняваных машын і заканчваючы рознымі ўзорамі тэхнікі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы, а таксама тым, што мы атрымліваем на ўзбраенне, і з чым мы сёння працуем”, — адзначыў галоўны ідэолаг Узброеных сіл.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+