Латушка: Агульная колькасць гвалтоўна перамешчаных украінскіх дзяцей у Беларусь ужо перавысіла 3.500

25 лютага, Позірк. Агульная колькасць гвалтоўна перамешчаных украінскіх дзяцей у Беларусь ужо перавысіла 3.500, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка з нагоды трэцяй гадавіны поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у якой рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Маскву.
Кажучы пра дзейнасць сваёй каманды па зборы і дакументаванні доказаў злачынстваў, звязаных з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей, Латушка, паводле інфармацыі АПК, паведаміў, што з З лістапада 2024 года па студзень 2025-га сама меней сем груп дзяцей былі незаконна дастаўленыя з часова акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь. Большасць з іх — з Данецкай, Луганскай і Херсонскай абласцей. Не менш як 120 дзяцей “сталі ахвярамі незаконнай дэпартацыі і прымусовай індактрынацыі на тэрыторыі Беларусі”.
“У чэрвені і лістападзе 2023 года мы перадалі сабраныя матэрыялы наўпрост прадстаўнікам Офіса пракурора Міжнароднага крымінальнага суда: сведчанні незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей і факты іх прымусовай інтэграцыі ў беларускае і расійскае сацыяльна-культурнае асяроддзе”, — нагадаў Латушка.
Сабраныя НАУ дакументы ўтрымліваюць звесткі пра даты і месцы знаходжання дзяцей, абставіны іх перамяшчэння, праграмы іх знаходжання ў Беларусі; крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя для пацвярджэння даных (фатаграфіі, відэазапісы, дакументы).
“Мы працягваем актыўную працу, фіксуючы новыя выпадкі злачынстваў і выяўляючы вінаватых. Мы нагадваем асобам, адказным за ўчыненне гэтых злачынстваў, што яны не маюць тэрміну даўнасці, а справядлівасць абавязкова пераможа”, — адзначыў кіраўнік структуры.
У 2023 годзе НАУ двойчы перадавала МКС матэрыялы пра датычнасць рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ў Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл дамагаюцца выдачы ордара на арышт Лукашэнкі.
24 верасня 2024 году ўкраінскі праграмны дырэктар міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Freedom House (штаб-кватэра ў Вашынгтоне) Юрый Юркевіч заявіў, што ў МКС былі перададзеныя “новыя доказы непасрэднага ўдзелу рэжыму Лукашэнкі” ў перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей.
5 кастрычніка быў апублікаваны даклад “Скрадзенае дзяцінства”, падрыхтаваны Freedom House, праваабарончым цэнтрам “Вясна”, аб’яднаннем былых сілавікоў BelPol (беларускія арганізацыі ў выгнанні), а таксама рэгіянальным цэнтрам правоў чалавека і праваабарончым цэнтрам ZMINA (Украіна).
Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднага крымінальнага суда Фадзі эль-Абдала 9 кастрычніка паведаміў, што нягледзячы на тое, што Беларусь не далучылася да Рымскага статуту МКС, рэжым Лукашэнкі можа быць прыцягнуты да адказнасці за дачыненне да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+