Украіна працягвае распрадаваць арыштаваны беларускі калій

4 сакавіка, Позірк. Пра паспяховую рэалізацыю чарговай партыі беларускіх угнаенняў паведаміла 3 сакавіка Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў (АВМА) Украіны.
Паводле інфармацыі ведамства, за 4.299 тон хларыду калію ў 61 чыгуначным вагоне атрымалі больш за 45,5 млн грыўняў (каля 1,09 млн долараў).
Сярод іншага грошы пойдуць на набыццё ваенных аблігацый, адзначае АВМА.
Пра пачатак рэалізацыі беларускага хларыду калію — у агульнай складанасці 30.431 т — агенцтва абвясціла 15 лістапада 2024 года. У студзені 2025-га было прададзена угнаенняў на 112,6 млн грыўняў (2,7 млн долараў). 18 лютага ўкраінскі бок рэалізаваў 56 вагонаў з хларыдам калію на 42,4 млн грыўняў (каля 1,02 млн долараў), 25-га — 50 вагонаў на 36 млн грыўняў (каля 866 тыс. долараў).
Усе сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў традыцыйна накіроўваюцца на ўзмацненне эканомікі і абараназдольнасці Украіны.
6 лютага 2023 года паведамлялася, што Генеральная пракуратура Украіна наклала арышт на 170 чыгуначных вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі коштам каля 100 млн грыўняў (на той момант больш за 2,7 млн долараў). Адзначалася, што груз належыць беларускаму ААТ “Беларуськалій” і расійскай кампаніі “Уралкалій”.
“Паводле даных следства, чыгуначныя кантэйнеры з угнаеннямі прыбылі ва Украіну яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання [24 лютага 2022 года]. Яны знаходзіліся ў рэжыме “транзіт” у Мікалаеве на тэрыторыі Марскога спецыялізаванага порта”, — гаварылася ў заяве ўкраінскага нагляднага ведамства.
Сцвярджалася, што беларускі і расійскі калій перавозіўся “ў трэція краіны для продажу і атрымання мільённых прыбыткаў”, пры гэтым частка выручкі “ў выглядзе падаткаў пайшла б на фінансаванне вайны РФ супраць Украіны”.
Арыштаваную маёмасць перадалі АВМА.
5 траўня 2022 года Генпракуратура Украіны паведаміла пра арышт 33 тон мінеральных угнаенняў, якія належаць прадпрыемствам з Расіі і Беларусі.
26 траўня 2024 года ў марскім порце Мікалаеўскай вобласці было арыштавана каля 77 тыс. тон мінеральных угнаенняў ААТ “Беларуськалій” разам са 188 вагонамі. Кошт актываў ацэньваўся ў 20 млн долараў.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства