Мінск 18:29

Лукашэнка вызваліў Рагожніка ад пасады старшыні Віцебскага аблвыканкама

20 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка вызваліў ад пасады старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка.

Рашэнне прынятае ў сувязі з хваробай чыноўніка, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Выконваючым абавязкі кіраўніка рэгіёна прызначаны Сяргей Ляўковіч, які займаў пасаду першага намесніка старшыні аблвыканкама.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: