Мінск 14:39

Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 20 кастрычніка

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

20 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 кастрычніка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,9883 рубля (-0,22%; -0,0067). На супастаўным узроўні ён таргаваўся 24 жніўня — тады падаражэў з 2,9756 да 2,982.

Юань патаннеў да 4,4784 за 10 (-0,14%; -0,0061), еўра — да 3,3503 (-0,15%; -0,0052).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,6137 за 100 (+0,03%; +0,001).

На мінулым працоўным тыдні (12–16 кастрычніка) курс долара знізіўся на 0,97% (з 3,0392 да 3,0098 рубля), юаня — на 1,03% (з 4,5531 да 4,5061 за 10), еўра — на 0,59% (з 3,4081 да 3,388); расійскі рубель падаражэў на 0,39% (з 3,5899 да 3,604 за 100).

На 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2026 года. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Па выніках студзеня — жніўня Беларусь была трэцяй.

На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 7,93% (з 78,2267 да 84,4283 рубля), Украіна — 5,84% (з 42,3878 да 44,8624 грыўны) і Малдова — 5,75% (з 16,7925 да 17,7575 лея).

Менш вырасла каціроўка долара ў Латвіі, Літве, Эстоніі, якія ўваходзяць у еўразону, — на 3,48% (з 0,8511 да 0,8624 еўра), а таксама ў Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,4483 сома).

У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37% — чацвёртае месца пасля Казахстана (-5,47%), Расіі (-1,37%) і Арменіі (-0,45%).

Падзяліцца: