Галоўны ветурач сельгаспрадпрыемства ў Дзяржынскім раёне пазбаўлены волі на 5 гадоў за хабар у памеры 8 тыс. долараў

20 кастрычніка, Позірк. 53-гадовы галоўны ветэрынарны ўрач аднаго з аграрных прадпрыемстваў Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) пазбаўлены волі на 5 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару), паведамляе Генеральная пракуратура са спасылкай на службу інфармацыі абласной пракуратуры.
Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 1 тыс. базавых велічынь (45 тыс. рублёў) і на 5 гадоў пазбавіў яго права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама са здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў.
На падставе ч. 1 арт. 46¹ КК суд выкарыстаў механізм спецыяльнай канфіскацыі прадмета злачынства — атрыманыя злачынным шляхам грошы звернутыя ў даход дзяржавы.
Заяўлена, што фігурант дамовіўся з дырэктарам камерцыйнай арганізацыі пра перадачу яму грошай за тое, што пры закупцы ветэрынарных прэпаратаў у будучыні выбар будзе зроблены на карысць менавіта той арганізацыі. Галоўны ветурач таксама паабяцаў садзейнічаць пагашэнню ўтворанай крэдыторскай запазычанасці.
Выконваючы абяцанае, фігурант “забяспечыў правядзенне разлікаў прадпрыемствам АПК за раней пастаўленыя яму прыватнай фірмай ветэрынарныя прэпараты”.
Адзначаецца, што 3 лютага 2026 года ён, “дзейнічаючы праз іншых асоб, не дасведчаных пра яго злачынную дзейнасць”, атрымаў у Дзяржынску ад дырэктара камерцыйнай арганізацыі “ў якасці хабару 8 тыс. долараў ЗША, якімі распарадзіўся на свой розум”.
На судзе галоўны ветурач прызнаў віну часткова, аднак “добраахвотна выплаціў даход, атрыманы злачынным шляхам”.
Да суда ён знаходзіўся пад закладам, пасля абвяшчэння выраку быў узяты пад варту. Пры гэтым вырак пакуль не набыў моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
4 кастрычніка паведамлялася пра раскрыццё “схемы сістэмнай дзелавой карупцыі”, якая дзейнічала ў аграпрамысловым комплексе на тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
“Высветлена: дырэктар прыватнага прадпрыемства па рамонце тэхнікі на сталай аснове перадаваў хабар службовым асобам сельскагаспадарчых арганізацый. Узнагароджанні прызначаліся за выбар яго фірмы ў якасці выканаўцы работ, падпісанне дакументаў і арганізацыю аплаты”, — гаварылася ў паведамленні Міністэрства ўнутраных спраў.
Крымінальныя справы за хабарніцтва распачатыя ў дачыненні да шасці чалавек.
За першыя шэсць месяцаў 2026 года на 12,5% павялічылася колькасць асуджаных за карупцыйныя злачынствы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га, вынікае са статыстыкі Вярхоўнага суда. Агулам за гэты перыяд за карупцыю асуджана 342 чалавекі (у студзені — чэрвені 2025 года — 304).
Часцей за ўсё прысуды выносіліся па справах аб хабарах (арт. 430 КК) — 150 (93), за атрыманне хабару асуджаны 21 чалавек (12).

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі ў гадавым вымярэнні на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГенпракуратура канстатуе рост колькасці карупцыйных злачынстваў у 2026 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


