У спіс “экстрэмістаў” дадалі яшчэ 33 чалавекі, цяпер у ім больш за 5 тыс. пазіцый

7 сакавіка, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 7 сакавіка дадалі яшчэ 33 чалавекі. Цяпер у дакуменце, што месціцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 5.023 пазіцыі.
У пералік унесеныя звесткі 19 чалавек, якіх беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Гэта грамадзянін Украіны Вячаслаў Барадзій (асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 295 і 371 Крымінальнага кодэкса), Павел Вабішчэвіч (23 гады; арт. 295 і 356), Андрэй Зіненка (12 гадоў; арт. 295 і 356), журналістка Вольга Радзівонава (4 гады; арт. 130 і 368), Валянціна Полаз (9 гадоў; арт. 356), Аляксей Зачапіла(1,5 года; арт. 130), Дзмітрый Голас (2,5 года; арт. 342); асуджаныя на невядомыя тэрміны — бізнесмен Генадзь Саўрыцкі (арт. 130), Ягор Цюшкевіч (арт. 341 і 3611), Ілля Галыгін (арт. 341 і 3611), Міхаіл Галінскі (арт. 3613), Людміла Аўтушка (арт. 342), Людміла Ясімчык (арт. 130 і 368), Генадзь Паляйчук (арт. 342), Павел Шорахаў (арт. 130), Віталь Скібінскі (арт. 130 і 368), Мікалай Юшчанка (арт. 356 і 368), Таццяна Аляксейчык(арт. 130 і 342) Аляксандр Судніковіч (арт. 130, 3611, 368 і 369).
У ліку дададзеных у пералік асуджаныя на невядомы тэрмін Мікалай Ласоўскі (ч. 1 арт. 356 і ч. 2 арт. 3711), а таксама Антон Ільін, Ірына Саўрыцкая і Віялета Вярбіцкая (усе трое — паводле арт. 130). Саўрыцкая — жонка вышэйзгаданага Генадзя Саўрыцкага, Вярбіцкая — яго малодшая дачка.
Таксама ў спіс унесеныя Кацярына Быстракова, Сяргей Алдасеў, Раман Васілевіч, Ігар Шкетаў, Ніна Барысевіч, Сяргей Вайцяховіч, Сяргей Бялькевіч, Алена Сакалова, Дзмітрый Багдановіч, Алег Багдановіч. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што звычайна азначае вынясенне выраку, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 341 — апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3613 — удзел або падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважвання дзяржавы;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 371 — незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3711 — арганізацыя незаконнай міграцыі.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



