У Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла

13 сакавіка, Позірк. Ужо тыдзень у Беларусі абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды.
12 сакавіка абсалютны максімум дня (17,8 градуса ў 2002 годзе ў Лельчыцах) упершыню за гэты перыяд выстаяў (пры прагнозе да 19 градусаў было менш за 17), аднак у 11 гарадах перакрытыя лакальныя экстрэмумы, вынікае з праведзенага “Позіркам“ параўнання аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Цяплей за ўсё было ў Слуцку — 16,5 градуса (ранейшы рэкорд — 14,6).
Перапісаныя максімумы ў Мінску — 14,2 (14,1), Магілёве — 15,3 (13,6), Ганцавічах — 15,8 (15,7), Бабруйску — 15,4 (14,8), Беразіно — 15,1 (14,5), Клічаве — таксама 15,1 (14,5), Мар’інай Горцы — 14,8 (14), Барысаве — 14,6 (13,1), Сянно — 13,2 (12,9) і Мсціславе — 11,3 (8).
Ранейшыя рэкорды адносяцца да 2002 года. Адзінае выключэнне — Мсціслаў, дзе архіву назіранняў менш за 20 гадоў; тут абноўлены экстрэмум, зафіксаваны ў 2015 годзе.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
За шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка