Мінск 17:01

Курсы долара, еўра і юаня знізіліся на таргах 13 сакавіка

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

13 сакавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 сакавіка 2025 года.

Курс долара знізіўся да 3,1701 рубля (-0,07%; -0,0023), юаня — да 4,3223 за 10 (-0,15%; -0,0064), еўра — да 3,4174 рубля (-0,66%; -0,0226).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6105 за 100 (+0,02%; +0,0009).

На мінулым працоўным тыдні (3–7 сакавіка) долар падаражэў на 0,28% (з 3,2034 да 3,2125), еўра — на 4,32% (з 3,3166 да 3,4600), юань — на 0,87% (з 4,3386 да 4,3762 за 10); расійскі рубель патаннеў на 1,03% (з 3,6099 да 3,5728 за 100).

На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: