Лукашэнка адправіцца ў Туркменістан на саміт СНД

7 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні саміту СНД, які пройдзе ў Туркменістане. Пра гэта расійскім СМІ паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.
Саміт адбудзецца ў Нацыянальнай турыстычнай зоне “Аваза” (каля горада Туркменбашы).
Ушакоў таксама анансаваў удзел у мерапрыемстве прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна (РФ), Ільхама Аліева (Азербайджан), Касыма-Жамарта Такаева (Казахстан), Эмамалі Рахмона (Таджыкістан), Шаўката Мірзіёева (Узбекістан), Садыра Жапарава (Кыргызстан), Сердара Бердымухамедава (Туркменістан), а таксама прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна.
На пасяджэнне ў пашыраным складзе запрошаны прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян.
Саміт пачнецца 9 кастрычніка.
Папярэдні саміт СНД прайшоў год таму ў Душанбэ (Таджыкістан).
МЗС паведаміў напярэдадні, што міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 7–9 кастрычніка наведае з візітам Туркменістан, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



