Кіраўнік МУС Латвіі заявіў пра “агрэсіўную правакацыю” Беларусі — мігрантаў суправаджалі ўзброеныя людзі ў масках, яны перайшлі мяжу і пагражалі вайскоўцам

6 кастрычніка, Позірк. Пра “правакацыю” на мяжы з Беларуссю, якая была “асабліва дэманстратыўнай і агрэсіўнай”, заявіў 6 кастрычніка на сваёй старонцы ў сацсетцы Х міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.
Паводле яго слоў, на гэтым тыдні латвійскія вайскоўцы спынілі спробу 20 мігрантаў незаконна перайсці мяжу з боку Беларусі.
Мігрантаў, адзначыў кіраўнік МУС, “актыўна гналі да мяжы” ўзброеныя людзі ў масках. Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам.
“Праз некалькі гадзін пасля гэтага канфлікту людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі камутатар і скралі камеры. Перш чым паспелі прыбыць памежнікі, людзі вярнуліся на тэрыторыю Беларусі“, — адзначыў Домбрава.
Мінск, дадаў ён,“павінен разумець, што такія выпадкі могуць прывесці да больш цяжкіх наступстваў для Беларусі”.
Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных ведамстваў еўрапейскіх дзяржаў, з пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 14,1 тыс.спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Больш за ўсё спробаў зафіксавана на латвійскім участку мяжы — 11,9 тыс.; на літоўскім — 1,7 тыс., польскім — каля паўсотні.
11 жніўня Латвія пачала на мяжы спецаперацыю Vilkatis (“Ваўкалак“). Мэтай было названае “істотнае скарачэнне колькасці незаконных перасячэнняў мяжы і недапушчэнне іх у далейшым”. Спачатку аперацыю планавалася завяршыць 1 верасня, аднак тэрмін заканчэння быў перанесены на 1 кастрычніка. 6 кастрычніка ўрад Латвіі працягнуў аперацыю да 31 снежня.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым Лукашэнкі змяніў характар рэпрэсій, каб "забяспечыць іх максімальнае пашырэнне пры мінімальных рэсурсах" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



