У “спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 28 чалавек

14 сакавіка, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 14 сакавіка дадалі яшчэ 28 чалавек. Цяпер у дакуменце, што месціцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 5.051 пазіцыя.
У пералік унесеныя звесткі чатырох чалавек, якіх беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Гэта Алена Марозава (асуджаная паводле арт. 342, 361, 130 Крымінальнага кодэкса на невядомы тэрмін), раней унесены ў “тэрарыстычны спіс” Андрэй Слізевіч (арт. 368, 130, 367; тэрмін невядомы), віцебскі ўрач Аляксандр Рандарэнка (арт. 130, 1301; 4 гады ўзмоцненага рэжыму), Максім Ермаловіч (абвінавачваецца паводле арт. 369, 361 1; суд пачаўся ў лютым, аднак насупраць прозвішча стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”).
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спісе цяпер фігуруюць Ігар Шлома, Максім Падтэрэгер (абодва — арт. 342), Аляксей Мядзведзеў, Дзмітрый Грачоў (абодва — ч. 1 арт. 368, 369), Максім Старасценка (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 293), Аляксей Шпакоўскі (ч. 2 арт. 293), Андрэй Колб (ч. 1 арт. 342), Алег Самародскі (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 3611), Аляксандр Кендысь (ч. 1 арт. 130, арт. 369, ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 367, ч. 3 арт. 3611).
У спіс таксама ўнесеныя Сяргей Шуневіч, Андрэй Фалькоў, Анастасія Руднова, Аліна Каралёва, Ігар Юшкевіч, Марыя Мельнік, Дзмітрый Гацко, Андрэй Сідачэнка, Уладзімір Ціхі, Станіслаў Гарачаў, Раман Раманюк, Вадзім Дудзін, Аляксей Хадневіч, Сяргей Міхалевіч, Вікторыя Колб. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што звычайна азначае вынясенне выраку, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;
- арт. 293 — масавыя беспарадкі;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


