Лукашэнка ў парламенце РФ: У бліжэйшы час Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі

14 сакавіка, Позірк. У бліжэйшы час Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 14 сакавіка ў Савеце Федэрацыі РФ.
Разважаючы на тэму інтэграцыі дзвюх краін, спікер сказаў: “Вось саюз Беларусі і Расіі, Саюзная дзяржава. Дзе яно? Што зрабілі? Калі гэта будзе? Слухайце, а што вы хочаце? Што? Што калі будзе? Калі Расія ўвойдзе ў склад Беларусі ці, наадварот, Беларусь увойдзе ў склад Расіі? Рабяты, гэта наўрад ці будзе хуткім часам. Калі мы будзем у гэтым плане біцца ў гэтыя адчыненыя дзверы, мы загубім усё, што мы зрабілі. Трэба ісці спакойна, step by step, крок за крокам, нешта рэалізоўваючы, як мы робім зараз”.
Лукашэнка нагадаў, што ў рамках інтэграцыйных працэсаў абмяркоўвалася тэма агульнага парламента; прапаноўвалася ўвесці агульную валюту, аднак у нацыянальных банках выказаліся супраць гэтага. “І першымі пра гэта сказалі ў Цэнтральным банку Расіі”, — заявіў ён.
Паводле слоў спікера, у цяперашняй сітуацыі “з устаноўкамі, як у Савецкім Саюзе, падыходзіць нельга”, гэты “момант упушчаны”. Разам з тым, адзначыў Лукашэнка, “геапалітычная сітуацыя складваецца так”, што ён дамовіўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным абараняць іх “агульную айчыну”.
“Айчына ў нас агульная. Але так сталася. Мы з вамі многія былі сведкамі. На гэтай агульнай айчыне ўтварылася паўтара дзясятка самастойных дзяржаў. Ведаеце пра прычыны, як гэта адбывалася ды іншае. І Беларусь заўсёды называлі самай савецкай рэспублікай”, — сказаў ён.
Кажучы пра вайсковую супрацу дзвюх краін, Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што РФ перадала Беларусі тактычную ядзерную зброю, а да канца года перадасць некалькі ракетных комплексаў “Арэшнік”. Пускавыя ўстаноўкі да “Арэшніка”, адзначыў ён, вырабляюць у Беларусі.
З прыняццем ваеннай дактрыны і канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, дагавора аб гарантыі бяспекі ў рамках гэтага ўтварэння Мінск і Масква “выйшлі на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага партнёрства і каардынацыі дзеянняў у вайсковай сферы”, падкрэсліў Лукашэнка.
Дагэтуль Лукашэнка выступаў у Савеце Федэрацыі толькі аднойчы — 28 кастрычніка 1999 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. 13 сакавіка 2025-га расійскі лідар заявіў, што ўсе яны выкананыя на 100%.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны ў лютым 2022 года, у якой Мінск падтрымлівае Маскву, працэс збліжэнню дзвюх краін узмацніўся.
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка