МЗС Украіны раскрытыкаваў Лукашэнку — “саўдзельніка злачынства агрэсіі” — за абразу Зяленскага

15 сакавіка, Позірк. “Абразы ў адрас кіраўніка ўкраінскай дзяржавы недапушчальныя, асабліва з боку саўдзельніка злачынства агрэсіі супраць Украіны”, — такім чынам афіцыйны прадстаўнік украінскага МЗС Георгій Тыхый пракаментаваў 15 сакавіка словы Аляксандра Лукашэнкі пра Уладзіміра Зяленскага, што прагучалі напярэдадні.
“Да таго ж пераход у сферу энтамалогіі (раздзел заалогіі, які вывучае насякомых. — “Позірк”.) дакладна не пойдзе на карысць прусаку (вобраз Лукашэнкі як прусака папулярызаваўся падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года дзякуючы трансляцыям блогера Сяргея Ціханоўскага. — “Позірк“.)”, — напісаў прадстаўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства на беларускай мове на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
У інтэрв’ю тэлеканалу “Россия 1” 14 сакавіка Лукашэнка, у якога прапагандыстка Вольга Скабеева пацікавілася стаўленнем да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, заявіў наступнае: “Ну, ён, Валодзя, як сын мне быў. Але зрабіў, як гніда. Дык як яго называць? Ну, гэта, мусіць, непрыгожа з майго боку, але сапраўды было [сказана]. Так нельга рабіць. А так ну што мне пра яго дрэнна казаць, калі я з ім быў у добрых стасунках. Я заўсёды, як я разумеў гэты свет, яму распавядаў гэта, раіў. Ну вось ён, бачыш, як паслухаў мяне. А калі б паслухаў, была б іншая сітуацыя”.
“Проста гнідай” Лукашэнка назваў Зяленскага 7 сакавіка 2023 года, абвінаваціўшы ўкраінскага прэзідэнта ва ўхваленні “тэракту” на аэрадроме Мачулішчы.
“Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі дбае пра свой народ, — сказаў ён. — Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым. Гэта я вам кажу як прэзыдэнт. Гніда таму, што ён бегае вакол Беларусі, дасылае да нас людзей і просіць, як я ўжо казаў: “Давайце заключым пакт аб ненападзе, давайце дамовімся, у нас з вамі няма ніякіх праблем”. На што я казаў: “Мы не збіраемся нападаць” … Што ж, выклік кінуты”.
26 лютага 2023 года на вайсковым аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам быў пашкоджаны рэдкі і дарагі расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50. У ліпені таго ж года кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў заявіў, што гэта было аперацыяй яго арганізацыі і Службы бяспекі Украіны. Кіраўнік СБУ Васіль Малюк 25 сакавіка 2024 года прызнаў дачыненне службы да гэтай дыверсіі.
Неўзабаве пасля дыверсіі КДБ паведаміў пра затрыманне больш як 20 чалавек, у тым ліку ўкраінскага грамадзяніна Мікалая Швяца, які быў названы непасрэдным выканаўцам. У чэрвені 2024 года стала вядома, што Мінск перадаў Кіеву групу ўкраінцаў, сярод якіх быў Швец. Разам з тым у кастрычніку Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор у дачыненні да 12 фігурантаў справы аб дыверсіі ў Мачулішчах, Швец быў завочна прыгавораны да 25 гадоў зняволення паводле ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць сродку паветранага транспарту) Крымінальнага кодэкса.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства