У лютым прынамсі 156 чалавек асудзілі “ў рамках крымінальна-прававых рэпрэсій” — праваабаронцы

17 сакавіка, Позірк. Прынамсі 156 чалавек былі асуджаныя за люты 2025 года “ў рамках крымінальна-прававых рэпрэсій” (мужчыны — 114, жанчыны — 46), гаворыцца ў штомесячнай справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яшчэ пяцёра грамадзян рэпрэсаваныя паводле працэдуры спецыяльнай вытворчасці.
З ліку вядомых выпадкаў палітычнага крымінальнага пераследу больш за ўсё зафіксавана ў Мінску — 74 асуджаныя. Далей ідуць Мінская вобласць — 26, Гродзенская — 13, Брэсцкая — 20, Віцебская — 12, Магілёўская — 6, Гомельская — 5.
У лютым, як адзначаюць праваабаронцы, “адбыўся ўсплёск па колькасці сем’яў або груп сваякоў, што трапляюць у жорны рэпрэсій”. Самымі распаўсюджанымі праявамі рэпрэсій у дачыненні да іх застаюцца групавыя працэсы паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Сама меней сем сем’ў прайшлі праз гэта ў мінулым месяцы.
Цягам лютага таксама зафіксаваны “ўсплёск спраў, па якіх ахвяры рэпрэсій праходзілі ў другі і наступны разы”. Такіх фактаў не менш за 11.
Раней “Позірк” паведамляў, што праваабарончая супольнасць прызнала ў лютым палітвязнямі 39 чалавек, а таксама запатрабавала рэабілітацыі 16 былых вязняў, пра зняволенне якіх стала вядома ўжо пасля вызвалення. Пры гэтым на волю ў мінулым месяцы выйшла сама меней 16 палітвязняў.


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

