Грамадзянін Японіі Наканісі Масатасі асуджаны на сем гадоў пазбаўлення волі

17 сакавіка, Позірк. Мінскі гарадскі суд прыгаварыў грамадзяніна Японіі Наканісі Масатасі паводле арт. 3581 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць) да сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (21 тыс. рублёў), паведамляе Генеральная пракуратура.
Па версіі абвінавачання, ён ажыццяўляў яе з 2018 па 2024 гады.
“Суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у супрацоўніцтве замежнага грамадзяніна са спецыяльнай службай, органам бяспекі і разведвальным органам замежнай дзяржавы, спалучаным з дзеяннямі, загадзя накіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, пры адсутнасці прыкмет іншых больш цяжкіх злачынстваў супраць дзяржавы”, — гаворыцца ў рэлізе.
Суд разглядаў справу грамадзяніна Японіі з 10 студзеня ў закрытым рэжыме. Суддзя — Анжэла Касцюкевіч, якая раней вынесла шэраг палітычна матываваных прысудаў.
Наканісі Масатосі затрымалі ў ліпені 2024 года, пра што стала вядома 5 верасня іх рэпартажу “Правал “самурая“ з Токіа“ на тэлеканале “Беларусь 1“.
Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак тады сцвярджаў, што іншаземец, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляў збор і перадачу ў адрас японскай спецслужбы “разведвальнай інфармацыі ваеннага характару, у прыватнасці, аб беларускай ваеннай інфраструктуры, аб перамяшчэнні войскаў і ваеннай тэхнікі, аб бягучай сітуацыі на паўднёвым напрамку”.
У матэрыяле было сказана, што Наканісі Масатасі пераехаў у Гомель у 2018 годзе. З абласнога цэнтра ён нібыта ездзіў у раён беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе “здымаў дарогі, масты, стратэгічныя аб’екты, кшталту вакзалаў ці аэрапортаў, інфраструктуру ваенных аб’ектаў, а таксама чыгуначныя пуці, напрыклад, там, дзе ляжаць вузкакалейныя рэйкі“.
Сцвярджалася, што падазраваны за шэсць гадоў жыцця ў Беларусі зрабіў больш за 9 тыс. “дакладных фатаграфій з беларуска-ўкраінскага прыгранічча”, якія ён “баяўся перадаваць па інтэрнеце, а хацеў выключна асабіста, у рукі” аддаць “куратарам” пасля прыбыцця ў Японію.
Пра затрыманне ў Беларусі яшчэ аднаго японскага грамадзяніна за здымку аб’ектаў чыгуначнай інфраструктуры стала вядома 3 снежня мінулага года.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

