Лукашэнка запланаваў сваю сёмую інаўгурацыю на 25 сакавіка (дапоўнена)

20 сакавіка, Позірк. Сёмая інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе 25 сакавіка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы “Пул першага“.
Мінулая інаўгурацыя адбылася 23 верасня 2020 года, у разгар масавых пратэстаў пасля выбараў 9 жніўня. Мерапрыемства было арганізаванае ў абстаноўцы сакрэтнасці, пра яго не паведамлялася загадзя і на яго былі запрошаны толькі набліжаныя да Лукашэнкі людзі.
У дзень інаўгурацыі па краіне пракацілася хваля затрыманняў, у цэнтр Мінска традыцыйна для тых дзён была сцягнутая спецыяльная тэхніка, АМАП і ўнутраныя войскі. Днём беларусы выходзілі на пікеты, тады ж здарыліся першыя затрыманні, яны працягнуліся ўвечары, калі вялікая колькасць людзей сабралася каля стэлы “Мінск — горад-герой“. У той дзень сілавікі палівалі пратэстоўцаў афарбаванай у аранжавы колер вадой з вадамётаў, выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты і распылялі газ, праводзілі жорсткія затрыманні, праваабаронцы паведамлялі пра сотні затрыманых.
Вынікі выбараў 2020 года не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю, якая лічыць абраным прэзідэнтам (прэзідэнт-элект) дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую. У дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі былі ўведзеныя санкцыі.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі багатыя затрыманнямі і наступнымі судамі, як мінімум па адміністрацыйных абвінавачваннях. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы абвешчаныя “калабарацыянісцкімі“, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае“ стварэнне створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Апошняе публічнае святкаванне Дня Волі ў Мінску ў 2019 годзе, традыцыйна арганізаванае апазіцыйнымі структурамі, нягледзячы на санкцыянаваны ўладамі характар, адзначылася затрыманнямі ўдзельнікаў.
На электаральнай працэдуры 26 студзеня, якую афіцыйны Мінск лічыць“ прэзідэнцкімі выбарамі”, за Лукашэнку, паводле сцвярджэння Цэнтрвыбаркама, прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў.
Працэдура прайшла пад поўным кантролем уладаў і на фоне беспрэцэдэнтнага ўзроўню рэпрэсій, Лукашэнка не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю легітымным прэзідэнтам.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка баіцца быць забітым у выпадку паўторнага няўдалага ўварвання войскаў РФ з Беларусі ва Украіну — ФейгінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



