КДБ прызнаў Цэнтр новых ідэй “экстрэмісцкім фарміраваннем”

20 сакавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў Цэнтр новых ідэй “экстрэмісцкім фарміраваннем”, вынікае са зменаў у адпаведным пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Датычнымі да арганізацыі названыя Рыгор Астапеня, Стас Гарэлік, Анастасія Жаўрыд, Генадзь Коршунаў, Павел Мацукевіч, Антон Раднянкоў, Дар’я Рублеўская, Алеся Руднік.
Каментуючы рашэнне КДБ, ЦНІ адзначыў на сваім сайце, што для супрацоўнікаў гэта “нічога не значыць”, бо “ўся каманда знаходзіцца за межамі Беларусі ў бяспецы і будзе працягваць сваю даследчую і адукацыйную дзейнасць”.
ЦНІ рэкамендуе чытачам і падпісчыкам, якія знаходзяцца ў Беларусі або плануюць наведваць краіну, “прыняць меры бяспекі”, у прыватнасці, адпісацца ад тэлеграм-канала цэнтра.
“Чытаць нас можна і без падпіскі (але не забывайце чысціць гісторыю пошуку). Не пакідайце лайкі пад нашымі публікацыямі, не рабіце рэпосты. Выдаляйце ўсе рэпосты нашага кантэнту ў іншых чатах, вашых каналах і асабістых перапісках. Калі вы падпісаныя на ЦНІ ў іншых сацсетках, атрымліваеце рассылкі або маеце наш мерч — прыміце меры бяспекі”, — гаворыцца ў паведамленні ЦНІ.
Цэнтр новых ідэй заснаваны ў 2012 годзе, займаецца даследаваннямі і аналітыкай у сферах палітыкі, сацыялогіі, медыя і інш.
Таксама сёння стала вядома, што “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаны кантэнт шэрагу інфармацыйных рэсурсаў і старонак у сацсетках. У адпаведны спіс на сайце Міністэрства інфармацыі ўключаныя: старонкі ў сацсетках партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя”, сайт і старонкі ў сацсетках супольнасці “Belarus Together — БЕЛАРУСЬ РАЗАМ”, акаўнт у “Фэйсбуку” “olga.karatch.belarus”, старонкі ў “Аднакласніках” “Свабодныя людзі”, “Объявления Пинска — Pinsk.Biz”, “Объединенный штаб Тихановской, Бабарико и Цепкало”, “Брест. Вчера и Сегодня”, “Есть Такие Чудесные Люди”, “Г.Пинск 85рп 1985-1989 г.г.”, “Страна Для Жизни”, “Tamara De Gennaro (Машарская)”, тэлеграм-канал і ўсе візуальныя матэрыялы супольнасці “Tactical group ATHENA | АФІНА”, “Витебск, я гуляю!”, “Стромкае піке”, “Правий Берег Київ | Киев”, “Типичная Беларусь Chat”, старонка ва “УКантакце” “Общество защиты мира и Справедливости”, акаўнт у “Інстаграме” “xbazyl” і “mindend._”, ютуб-канал “Беларусь live”.
Дзейнасць, якая прылічаецца да “экстрэмісцкай”, пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



