Пажар у Ваўкавыскім раёне забраў жыцці двух братоў — у справе разбіраецца СК

5 кастрычніка, Позірк. Два чалавекі загінула на пажары, які здарыўся ўвечары 4 кастрычніка ў вёсцы Ляснякі (Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме паступіла ў 21:22. Пажарныя, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі целы двух грамадзян (1982 і 1987 г. н.).
Пазней прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што абгарэлыя целы двух мужчын былі знойдзеныя ў жылым пакоі дома. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта два браты (39 і 44 гады), якія жылі разам.
Следчы разам са спецыялістамі абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і работнікамі МНС агледзеў месца здарэння. Апытаныя відавочцы, прызначаныя экспертызы.
“Першасныя следчыя дзеянні паказалі, што ачаг узгарання знаходзіўся ў жылым пакоі — на канапе, дзе знойдзена цела аднаго з мужчын, — гаворыцца ў паведамленні. — Паводле слоў суседзяў, браты злоўжывалі спіртнымі напоямі і сістэматычна курылі ў памяшканні. У гэты момант разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні”.
У справе разбіраецца Ваўкавыскі раённы аддзел СК.
Згодна з данымі МНС, 4 кастрычніка зарэгістравана яшчэ дзве ахвяры пажараў. Ранкам у вёсцы Доўгі Лог (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) падчас тушэння пажару ў доме было знойдзенае цела дачкі гаспадыні жылля (1987 г. н.).
Акрамя таго, удзень паступіла паведамленне пра тое, што ў бальніцы памёр пенсіянер (1966 г. н.) — жыхар гарадскога пасёлка Карэлічы (Гродзенская вобласць), які пацярпеў на пажары напярэдадні. Паведамляецца, што мужчына атрымаў апёкі, калі падчас прыгатавання ежы ў кватэры на ім загарэлася адзенне.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



