Затрымана 15 “лідараў і актывістаў” рэлігійнай секты “Сінтэз Фа”
21 сакавіка, Позірк. Пра затрыманне 15 “лідараў і актывістаў нелегальнай арганізацыі” паведаміў прадстаўнік ГУБАЗіК МУС Уладзімір Гарагляд (відэа апублікавана ў тэлеграм-канале ведамства).
Паводле прамоўцы, зламыснікі вялі “актыўную дзейнасць па прыцягненні новых адэптаў у створаны імі псеўдарэлігійны рух”.
“Пад выглядам самаўдасканалення і развіцця яны праводзілі платныя “семінары-трэнінгі”. Выкарыстоўваючы розныя метады псіхалагічнага ўздзеяння, пераконвалі грамадзян вырачыся свайго веравызнання, а эмацыянальна слабым людзям абяцалі дапамогу, пры гэтым абавязваючы іх на пастаяннай аснове перадаваць “дабрадзеям” значныя сумы грошай”, — адзначыў Гарагляд.
Пры аглядзе месцаў пражывання і памяшканняў галоўнага офіса арганізацыі ў Мінску было канфіскавана “больш за 100 тыс. рублёў, атрыманых ад ахвяр, а таксама культавая і экстрэмісцкая літаратура”.
Паводле звестак Следчага камітэта, гаворка ідзе пра прапаведнікаў вучэння “Сінтэз Фа”, якое ўзнікла за мяжой у 1990-х гадах.
“Да канца 2024 года ў краіне дзейнічалі пяць ячэек, адэпты якіх незаконна ажыццяўлялі рэлігійную дзейнасць, распрацоўвалі курсы для “прасвятлення” вучняў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.
Па гэтым факце распачатая крымінальная справа паводле арт. 1931 КК (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці).
22 мая 2024 года паведамлялася, што супрацоўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы атрадаў спецпрызначэння ўнутраных войскаў і АМАП затрымалі ў розных рэгіёнах Беларусі 11 удзельнікаў супольнасці “Руская праваслаўная царква — Царская Імперыя”.
У дачыненні да затрыманых СК узбуджаны крымінальныя справы за “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім” (арт. 3611 КК).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства