Прадстаўніца беларускай дзяржаўнай турфірмы ўключыла Грузію ў склад Расіі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 22 сакавіка 2025 года ў 11:49

21 сакавіка, Позірк. У склад Расіі ўключыла Грузію прадстаўніца беларускай дзяржаўнай турфірмы.
“У расійскім рэгіёне адным з лідараў [па папулярнасці напрамкаў] ужо шмат гадоў з’яўляецца Грузія. То бок людзі ездзяць у Грузію, лётаюць на самалётах, ездзяць на аўтобусах, ездзяць самастойна. То бок гэта тое месца, якое, напэўна, хутка амаль кожны беларус наведае, таму з года ў год ягоная папулярнасць не падае”, — заявіла намеснік дырэктара па турыстычнай дзейнасці прадпрыемства “БелЭкспа” Алена Ліхімовіч на прэс-канферэнцыі 21 сакавіка.
“БелЭкспа” з’яўляецца таксама дзяржаўным тураператарам і адным з арганізатараў выставы-кірмашу турыстычных паслуг “Адпачынак-2025”, якая пройдзе ў Мінску 27—29 сакавіка.
Сярод больш чым 500 экспанентаў прадстаўнікі Грузіі не значацца.
У самой Грузіі з канца лістапада 2024 года штодня праходзяць акцыі пратэсту супраць згортвання курсу на інтэграцыю з Еўрапейскім саюзам. Краінай кіруе партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі. Супраць дэманстрантаў і проста крытыкаў рэжыму ўлады выкарыстоўваюць тыя ж метады, што і рэжымы ў Беларусі і Расіі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+