Беларусі не трэба выходзіць з Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін на фоне такіх намераў суседзяў з ЕС — Рыжанкоў

22 сакавіка, Позірк. “Нам трэба быць напагатове, але <…> нам не трэба ісці ў такія ж мілітарызаваныя падыходы”, — заявіў 22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе “Хатынь” (Лагойскі раён Мінскай вобласці) кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў, каментуючы патэнцыйны выхад Польшчы і краін Балтыі з Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін (Атаўскі дагавор).
“Мы ў гэтай гонцы ўзбраенняў не даможамся поспеху, але некаторыя формы супрацы з нашымі бліжэйшымі партнёрамі, саюзнікамі — з Расіяй — па ядзерным стрымліванні, стрымліванні балістычнай зброяй мы робім. Гэта значна больш танна і эфектыўна”, — цытуе чыноўніка прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Паводле слоў Рыжанкова, калі Польшча, Літва, Латвія і Эстонія далучаліся да Атаўскага дагавора, палітыкі з гэтых краін шмат казалі пра тое, што неабходна “прытрымлівацца самых высокіх стандартаў гуманістычнага свету”, “цалкам садзейнічаць спыненню ўзбраення супрацьпяхотнымі мінамі”, “раззбройвацца самім і дапамагаць іншым”.
“Нават Літва разам з Канадай па лініі адпаведных праграм дапамагала Беларусі знішчаць нашы запасы мін, — сцвярджае кіраўнік МЗС. — А польскія палітыкі казалі, што, калі яны не далучацца да канвенцыі, на іх будзе вельмі дрэнна глядзець увесь свет, таму што яны аднымі з нямногіх застануцца, хто ставіць у небяспеку жывёльны свет, уцекачоў, мігрантаў, простых людзей, якія жывуць каля тых месцаў, дзе плануецца гэтыя міны ўсталяваць”.
“20 гадоў прайшло, і сёння іх ужо не цікавяць ні дзікія жывёлы, ні мігранты — аніхто. Сёння ўсталёўваюць гэтыя міны, а мы ж ведаем, што калі на сцяне вісіць стрэльба, то яна абавязкова стрэліць. Калі міна недзе стаіць, то чакайце ахвяр сярод або дзікіх жывёл, або мігрантаў, або ўцекачоў, або нават мясцовага насельніцтва. Вось такая “гуманістычная” сутнасць гэтых урадаў сёння”, — дадаў Рыжанкоў.
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Польшчы і краін Балтыі 18 сакавіка выступілі з сумеснай заявай, у якой рэкамендавалі сваім дзяржавам выйсці з Атаўскага дагавора.
“Ваенныя пагрозы краінам — членам НАТО, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, значна ўзраслі. Ва ўмовах гэтай нестабільнай абстаноўкі, адзначанай агрэсіяй Расіі і яе працяглай пагрозай еўраатлантычнай супольнасці, вельмі важна ацаніць усе меры па ўмацаванні нашых магчымасцей стрымлівання і абароны”, — адзначылі міністры.
Беларусь далучылася да Атаўскага дагавора 3 верасня 2003 года (рашэнне набыло моц 1 сакавіка 2004 года).
- АнонсыАнонсы падзей на 28 ліпеня — 21 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ першай палове 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 16 беларусам, у тым ліку тром непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства