Ціханоўская ў Сейме Літвы: Наш супольны вораг — гэта пуцінскі рэваншысцкі рэжым, які спрабуе аднавіць імперыю

25 сакавіка, Позірк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “ўчыняе правакацыі, каб пасварыць літоўцаў з беларусамі, але на гэтыя правакацыі трэба не паддавацца”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 25 сакавіка перад дэпутатамі Сейма Літвы.
“Гістарычны рэвізіянізм, які часам у Літве называюць “літвінізмам”, — з’ява шкодная і варожая. Але ў беларускім грамадстве яна абсалютна маргінальная”, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Паводле яе слоў, беларусы “шануюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Літвы” і “асуджаюць усялякія спробы выкарыстоўваць гісторыю як зброю”. Яна заклікала “раздзяляць гістарычны рэвізіянізм і супольную гісторыю”.
“Наша мінулае не павінна падзяляць нас — наадварот, [яно павінна] аб’ядноўваць і ўзмацняць. Гэтая спадчына збліжае беларусаў з Еўропай і дазваляе нам супрацьстаяць “рускаму свету”. Таму давайце ўспрымаць яе не як цяжар, а як падмурак для партнёрства”, — дадала Ціханоўская.
Яна нагадала, што “беларускі народ — не вораг Літве і літоўцам”, а “супольны вораг краін знаходзіцца ў Мінску і Маскве”. “Гэта дыктатура, якая ператварыла Беларусь у турму і стала пагрозай для суседзяў. Наш супольны вораг — у Маскве, гэта пуцінскі рэваншысцкі рэжым, які спрабуе аднавіць імперыю і паняволіць нашыя нацыі”, — адзначыла яна.
“Гэтыя два рэжымы ствараюць пагрозу Літве і ўсяму Еўрапейскаму саюзу: пашыраючы прапаганду, ладзячы гібрыдныя атакі, разбураючы еўрапейскае адзінства ці засылаючы сваіх агентаў”, — падкрэсліла палітык, адзначыўшы, што “беларусы разумеюць засцярогі Літвы і падтрымліваюць яе намаганні па ўмацаванні бяспекі”.
Палітык заклікала Сейм умацоўваць супрацоўніцтва з беларускімі структурамі ў выгнанні — сваім Офісам, Аб’яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай радай.
“У нас ужо ёсць пагадненне з Еўрапейскім парламентам. Мы падпісалі яго разам з прэзідэнткай Рабертай Метсолай. Цяпер чарга за Літвой. Пагадненне з Сеймам ужо падрыхтавана. Я звяртаюся да спікера [парламенту Саулюса] Сквярняліса і кіраўнікоў фракцый: падпішыце яго. Нам патрэбная новая, смелая стратэгія. Патрэбны план дзеянняў, як спыніць агрэсіўную Расію і лукашэнкаўскі рэжым”, — падкрэсліла Ціханоўская.
У прамове дэмлідар таксама адзначыла “доўгую гісторыю сяброўства паміж беларусамі і літоўцамі”, падзякавала за дапамогу рэпрэсаваным, падтрымку беларускіх арганізацыяў у выгнанні і “выразную пазіцыю адносна рэжыму”.
25 сакавіка каля літоўскага парламента прайшла цырымонія ўзняцця бел-чырвона-белага сцяга з нагоды 107-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускую гістарычную і нацыянальную сімволіку ўзнялі ў прысутнасці Ціханоўскай і членаў яе каманды, шэрага літоўскіх дэпутатаў і замежных дыпламатаў, дзясяткаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
Увечары 25 сакавіка на Лукішскай плошчы літоўскай сталіцы адбудзецца мітынг з нагоды 107-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР, а таксама шэсце да амбасады Беларусі.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка