Латушка: Санкцыі — гэта таўро, якое гэтыя людзі будуць несці перад гісторыяй і грамадствам

27 сакавіка, Позірк. “Людзі і структуры“, уключаныя 27 сакавіка ў санкцыйныя спісы ЕС, “вінаватыя перад беларускім грамадствам”, яны “цяпер адзначаныя таўром саўдзелу ў рэпрэсіях, фальсіфікацыях выбараў і падтрымцы агрэсіі Расіі супраць Украіны”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба НАУ, пашырэнне еўрапейскіх санкцый з’яўляецца “чарговым крокам да ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі, які працягвае душыць беларускі народ дзеля ўлады”.
Палітык адзначыў, што раней НАУ накіроўвала ў структуры ЕС “прапановы аб увядзенні санкцый супраць асоб, адказных за перапрызначэнне Лукашэнкі на ўзурпаваную пасаду прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе”. Таксама арганізацыя ініцыявала ўвядзенне абмежаванняў у дачыненні да суддзяў, якія “актыўна ўдзельнічаюць у рэпрэсіях, выносячы незаконныя палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да беларусаў”.
“Кожны ў гэтым спісе — саўдзельнік злачынстваў супраць беларускага народа. Санкцыі ЕС — гэта не толькі абмежаванні, але і таўро, якое яны будуць несці перад гісторыяй і грамадствам. Пакуль беларусы змагаюцца за свае правы, гэтыя людзі і структуры выбралі бок прыгнятальніка. Іх імёны — сімвал ганьбы, а санкцыі — толькі першы крок да справядлівасці, якой яны не пазбегнуць. Мы і далей будзем ініцыяваць пашырэнне санкцый у дачыненні да асоб, вінаватых у рэпрэсіях супраць беларусаў”, — сказаў Латушка.
27 сакавіка ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да 7 юрыдычных і 25 фізічных асоб з Беларусі.
НАУ ініцыюе ўвядзенне санкцый супраць сямі членаў ЦВК

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

