За чатыры дні ў Беларусі патанула шэсць чалавек

30 сакавіка, Позірк. Шэсць чалавек патанула на тэрыторыі Беларусі з 26 па 29 сакавіка, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Цела пенсіянера (1956 года нараджэння) вынята 26 сакавіка са штучнага вадаёма на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Першамайск Столінскага раёна (Брэсцкая вобласць).
У Паставах (Віцебская вобласць) таксама ў двары прыватнага дома 27 сакавіка ў яме, напоўненай вадой, патануў мужчына (1976 г.н.).
У гэты ж дзень пенсіянер (1939 г.н.) патануў ванне у кватэры дома па вул. Матусевіча ў Мінску.
Аналагічны выпадак зафіксаваны 28 сакавіка ў сталіцы па вуліцы Цімашэнкі — загінуў мужчына (1983 г.н.).
Два пенсіянеры (1948 г.н. і 1960 г.н.) патанулі 29 сакавіка ў рацэ Случ у Слуцку (Мінская вобласць) і рацэ Прыпяць у Пінску (Брэсцкая вобласць) адпаведна.
Раней паведамлялася, што за тыдзень (3–9 сакавіка) у вадаёмах Беларусі патанула 14 чалавек.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара МНС Яўгена Бараноўскага, з 1 студзеня па 4 сакавіка ў Беларусі патанула 28 чалавек, у тым ліку адно дзіця. За той жа перыяд 2024 года — 23 (+21,74%).
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка